Полацкае княства — сярэдневяковая ўсходнееўрапейская дзяржава са сталіцай у Полацку, якая сфарміравалася на аснове этнапалітычнага аб’яднання крывічоў у другой палове X ст.

Княства займала важнае месца на шляху «з варагаў у грэкі» і ў XI—XIII стст. было адной з буйных дзяржаў Еўропы. У перыяд найбольшага росквіту займала цэнтральную і паўночную частку сучаснай Беларусі, частку на захадзе Смаленскай вобласці і паўднёвую ўскраіну Пскоўскай вобласці Расіі, басейн Дзвіны ў Латвіі, паўднёва-ўсходнюю частку сучаснай Літвы. Найстаражытнейшае дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі Беларусі.

Утварэнне Полацкай дзяржавы Полацк сфарміраваўся на аснове гарадзішча на беразе Палаты, паблізу яе ўпадзення ў Дзвіну. Да V—VI стст. насельніцтва гарадзішча было балцкім, потым сюды прыйшлі славяне. Побач гарадзішча, на правым і левым берагах Палаты, былі селішчы. Росту Полацка спрыяла стратэгічнае размяшчэнне на гандлёвым шляху «з варагаў у грэкі». Імаверна, у VIII—X стст. у крывічоў былі правадырствы (), дадзяржаўныя палітычная ўтварэнні на чале з князямі-правадырамі, адно з іх, полацкае княжанне, на працягу другой паловы X ст. перарасло ў раннефеадальную дзяржаву.

Гісторыя

Міфічныя згадкі У Сазе пра Тыдрэка Бернскага ёсць познія звесткі пра захоп Полацка гунамі Атылы. У «Дзеях датчан» Саксона Граматыка (мяжа XII—XIII стагоддзяў) апавядаецца пра ўзяцце Полацка ў V—VI стагоддзях конунгам Фродзі I, сынам Хадзінга: ён праз хітрасць забіў полацкага ўладара Веспасія, бо «сілай горада не перамагчы»Саксон Граматык. Дзеі данаў. Кніга II..

З нямногімі людзьмі Фродзі хаваўся і загадаў абвясціць, што памёр, каб аслабіць пільнасць ворага. Для пераканаўчасці быў здзейснены абрад пахавання. Да таго ж ваяры прайшлі працэсіяй за нібы памерлым правадыром. Калі полацкі ўладар Веспасій пачуў пра гэта, ён упэўніўся, што ўжо амаль перамог, аслабіў абарону, і такім чынам з’явілася магчымасць уварвацца ў горад. Фродзі забіў Веспасія падчас забаў і захапіў Полацк.

Полацк у IX—X стст. Упершыню Полацк згадваецца ў «Аповесці мінулых часоў» пад 862 годамЗмаганне Полацкай і іншых зямель за незалежнасць, калі князь Рурык раздаў гарады сваім «мужам», але гэтыя звесткі лічаць пазнейшай устаўкай. У 865 годзе паводле летапісу кіеўскія князі Аскольд і Дзір здзейснілі паход на зямлю крывічоў — «ваявалі палачан і шмат зла ўчынілі».

У тыя часы Полацк складаўся з умацаванага гарадзішча — дзядзінца (плошчай болей за 1 га) і неўмацаванага пасаду (не меней за 7,5 га), дзе жылі рамеснікі. Пасад размяшчаўся як каля дзядзінца, так і далей, дзе цяпер стадыён. Насельніцтва горада складала каля 5 тысяч жыхароў — трохі менш за тагачасны Кіеў і Ноўгарад, але больш за кожны іншы ўсходнеславянскі горад.

Пад 907 годам у «Аповесці мінулых часоў» Полацк называецца сярод гарадоў, якім Візантыя мусіла выплаціць даніну пасля паходу Алега на Канстанцінопаль (Царград). Аднак у тэксце руска-візантыйскага дагавора на праўдзе Полацк не названы, таму лічаць, што згадка Полацка — пазнейшая праўка, каб паказаць залежнасць Полацка ад Кіева. У трактаце Канстанціна Парфірароднага называецца шэраг гарадоў, ад якіх Кіеў атрымліваў даніну, і Полацка сярод іх няма.

Полацкая княства, размешчанае паміж паўночнай (Ноўгарад) і паўднёвай (Кіеў) Руссю, у IX—X стст. уяўляла сабой адзіны гісторыка-культурны, адасоблены рэгіён, які Булкін умоўна назваў «Сярэдзіннай Руссю»Булкин, В. А. Днепро-двинское пространство — «Серединная Русь» / В. А. Булкин // Петербургский археологический вестник. — 1994. — № 3. — С. 133..

Княжанне Рагвалода (сяр. X ст. — 978 г.) Пад 980 годам у летапісах упершыню згадваецца полацкі князь — Рагвалод, які «прыйшоў з-за мора».

Ёсць думка, што на Русі было дзве скандынаўскія дынастыі — Рурыкавічы і РагвалодавічыStender-Petersen А. Varangica. Aarhus, 1953. Р. 130—131.Pritsak О. The Origin of Rus'. Cambridge (МА), 1981. Vol. 1. Old Scandinavian Sources other than the Sagas. Р. 137.Duczko W. Viking Rus: Studies on the Presence of Scandinavians in Eastem Europe. Leiden, 2004. Р. 126—127., пры тым, што па мячы пазнейшыя Рагвалодавічы толькі галіна Рурыкавічаў. Паводле Адольфа Стэндэр-Пэтэрсана, на Русі былі дзве скандынаўска-славянскія дзяржавы — Наўгародска-Кіеўская і Полацкая, ён спасылаецца на сведчанне Аповесці мінулых часоў пра княжанне Рагвалода ў Полацку і яго скандынаўскае імя. Паводле Амяльяна Прыцака, полацкая дынастыя была адзінай са старажытных скандынаўскіх дынастый, якая здолела захавацца ў барацьбе з РурыкавічаміМартынюк А. В. Alba Ruscia: Белорусские земли на перекрестке культур и цивилизаций (Х—ХVI вв.). Москва, 2015. С. 9..

На той час два князі-браты Яраполк і Уладзімір Святаславічы, якія валодалі Кіевам і Ноўгарадам адпаведна, змагаліся паміж сабой. Абодва дамагаліся дапамогі Полацка. Уладзімір хацеў замацаваць магчымы саюз шлюбам з дачкой Рагвалода князёўнай Рагнедай. Але яму было адмоўлена, бо выбраны ўжо быў Яраполк. Уладзімір захапіў Полацк, а потым і Кіеў. Рагвалод з жонкай і сынамі быў забіты, Рагнеда гвалтоўна стала адной з жонак Уладзіміра, а Полацк часткай яго ўладанняў.

Перад тым як Уладзімір прыняў хрысціянства і ажаніўся з візантыйскай прынцэсай Ганнай, Рагнедзе быў вернуты Полацк. Сын Уладзіміра і Рагнеды — Ізяслаў Уладзіміравіч спачатку атрымаў ва ўдзел Ізяслаўль (цяпер Заслаўе), а пасля смерці ў 1000 годзе Рагнеды атрымаў у спадчыну і Полацк.

Паводле Лаўрэнцеўскага летапісу, каля 987 года пасля няўдалага замаху на яго жыццё Рагнеды і заступніцтва за яе Ізяслава, Уладзімір пасля рады з баярамі вырашыў аднавіць знішчанае Полацкае княства. Баяры сказалі: «Не забівай яе дзеля гэтага дзіцяці, але ўздымі бацькаўшчыну яе, і аддай ёй з сынам тваім». Уладзімір пабудаваў горад Ізяслаўль, дзе і пасяліў Рагнеду і свайго малалетняга сына Ізяслава, які стаў родапачынальнікам дынастыі полацкіх князёў. Некаторыя даследчыкі думаюць, што першыя гады сталіцай быў горад Ізяслаўль, пабудаваны Уладзімірам. А пазней Ізяслаў зрабіў сталіцай Полацк, перабудаваўшы яго і перанёсшы дзядзінец на вышэйшае і непрыступнейшае месца ў вусці Палаты, на яе левы бераг. Імаверна, у малалецтва Ізяслава значны уладны ўплыў магла мець Рагнеда. Аднак таксама ёсць і думка, што Ізяслаў адразу атрымаў Полацк, а Рагнеда з сынам наогул не была ў ЗаслаўіКотляр Н. Ф. Изяслав Владимирович // Древняя Русь в средневековом мире: энциклопедия / Институт всеобщей истории РАН; Под общей ред. Е. А. Мельниковой, В. Я. Петрухина. — М.: Ладомир, 2014. — С. 324..

Княжанне Ізяслава (988—1001 гады)

Пра дзейнасць Ізяслава нічога не вядома, але даследчыкі думаюць, што ў часы яго княжання ў Полацкай зямлі распаўсюджвалася хрысціянства. Таксама ён называецца як князь-кніжнік. Ізяслаў пакінуў двух сыноў — Усяслава і Брачыслава. Усяслаў памёр рана, у 1003 годзе, Брачыслаў стаў адзіным спадкаемцам княства і княжыў да смерці ў 1044 годзе.

Ізяслаў быў фактычным пачынальнікам асобнай полацкай княжацкай дынастыі — галіны Рурыкавічаў, якая праз Рагнеду, па жаночай лініі, выводзіла сябе ад полацкага князя Рагвалода.

Княжанне Брачыслава (1003—1044 гады)

Імаверна, што да 1015 года Брачыслаў Ізяславіч займаўся выключна ўнутранымі пытаннямі, якія не тычыліся суседніх зямель, бо тым часам Брачыслаў быў яшчэ падлеткам. Акрамя таго, у суседнія землі Уладзімір пасадзіў на княжанне сваіх іншых сыноў, якія б спынілі любыя дзеянні з боку Полацка.

Але пасля смерці Уладзіміра (1015) дзяржава была дэстабілізавана — сыны змагаліся за ўладу. Тады з’явіліся ўмовы для вырашэння Полацкам уласных вонкавых пытанняў. Асноўным з іх былі «волакі» — сухапутныя шляхі паміж рэкамі Дзвіной і Дняпром на шляху «з вараг у грэкі». У 1021 годзе Брачыслаў захапіў Ноўгарад, так пачаўся яго канфлікт з кіеўскім князем Яраславам, які быў дзядзькам Брачыслава па бацьку. Паводле мірнага дагавора, Брачыслаў атрымаў гарады Віцебск і Усвяты, якія кантралявалі волакі паміж Дняпром і Дзвіной. Яраслаў меў нетрывалае становішча ў Кіеве, таму, магчыма, вырашыў пайсці на саступкі полацкаму князю.

Гэтыя падзеі згадваюцца ў скандынаўскай «Сазе аб Эдмундзе», якая сцвярджае, нібыта пасля дагавора полацкі князь Брачыслаў 3 гады княжыў у КіевеДакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі ў сярэднія вякі (VI—XV стст.). Мн., 1998. С. 23.. Адны даследчыкі змяшчаюць гэты час паміж 1019—1021 гадаміЕрмаловіч М. Старажытная Беларусь: полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990. С. 92., іншыя адносяць яго да 1024—1026 гадоўЗаяц Ю. А. Полоцкие события «Саги об Эймунде» // Полоцкий летописец. № 1. 1993. С. 10.. Леанід Аляксееў наогул выключае магчымасць кароткатэрміновага княжання Брачыслава ў Кіеве. Але гэта пытанне дасюль застаецца нявырашаным.

Паводле адной з гіпотэз, Брачыслаў заснаваў горад Браслаў на мяжы славянскага рассялення і балцкага насельніцтва. Археалагічныя даследаванні датуюць узнікненне горада XI ст., не ўказваючы на дакладны час заснавання. Заснаванне Браслава Брачыславам выглядае лагічнымСемянчук Г. Н. Гарадзішча «Замкавая гара» ў Браславе // Гісторыя Беларусі: жалезны век і сярэднявечча. Мн., 1997. С. 63—65.. Магчыма, месца заснавання горада сведчыла пра паступовае распаўсюджанне полацкай улады на балцкія землі сучасных Латвіі і Літвы. Археолагі зафіксавалі пажарышча на гарадзішчы Браслава, якое датавалі першай паловай XI ст., і часовае спыненне жыццядзейнасці на гарадзішчы Гарадзец на Мнюце, якое адбылося тым самым часам. Гэта можа сведчыць пра ваенныя сутыкненні паміж палачанамі і балцкімі плямёнамі. Трохі пазней на мяжы з балцкімі землямі вырастае абарончая лінія паселішчаў — Дрысвяты, Маскавічы і Рацюнкі.

Даволі спрэчны момант перыяду кіравання Брачыслава — магчымасць далучэння ім Менскай зямлі да Полацкага княства. Некаторыя даследчыкі лічаць, што Полацк аблажыў данінай паўночных дрыгавічоў (пераважная частка насельніцтва Менскіх зямель) ужо ў X ст.Семенчук Г. Н. Формирование границ Полоцкой земли в XI в. // Археология и история Пскова и Псковской земли. Псков, 1990. С. 54. Іншыя, наадварот, мяркуюць, што Менскія землі яшчэ доўга заставаліся спрэчнымі паміж Полацкім і Тураўскім княствам і былі канчаткова падпарадкаваны Полацку толькі пры Усяславе Брачыславічы перад 1063 годамАлексеев Л. В. Минск и Друцк // Славяне и их соседи: Археология, нумизматика, этнология. Мн., 1998. С. 13.. Юрый Заяц даказваў ваенную прысутнасць полацкіх крывічоў у Менскай зямлі ўжо ў X ст. Пасля ўзяцця Полацка князем Уладзімірам вобласць часова адыходзіць да Кіева; Уладзімір будуе тут крэпасць (Ізяслаўль, Заслаўе, гарадзішча цяпер вядома як Замэчак), вакол якой пазней вырасла гарадское паселішча. Калі Ізяслаў стаў князем Полацка, Заслаўе, а разам з ім значная частка Менскай зямлі адыходзіць да Полацка, а астатняя частка, як думаюць, — пасля мірнага дагавора Яраслава і полацкага князя БрачыславаЗаяц Ю. А. Заславль в эпоху феодализма. С. 108—112.. Паводле іншай версіі, Менская зямля магла быць аддадзена Полацку князем Яраславам у 1038—1044 гадах, калі той здзейсніў шэраг паходаў супраць яцвягаў і літоўцаў. Некаторыя навукоўцы дапускаюць удзел Брачыслава ў гэтых паходах.

Княжанне Усяслава Брачыславіча (1044—1101 гады)

У 1044 годзе полацкім князям стаў Усяслаў Брачыславіч. Пры ім Полацкае княства дасягнула свайго росквіту. Полацк ператварыўся ў адносна вялікі горад з плошчай каля 20 га і насельніцтвам да 15 тыс. чалавек. У XI ст. Полацк спаборнічаў з Кіевам і Ноўгарадам за тэрыторыі, да сярэдзіны стагоддзя адносна мірна, пазней ва ўзброеным процістаянні (паходы кіеўскіх князёў на Полацк у 1067, 1071, 1077, 1084 гадах). У гэты час Полацк стаў асноўным супернікам Кіева, а ў 1066 годзе Усяслаў нават захапіў Ноўгарад.