Бобрык 1, Бобрык Першы — рака ў Брэсцкай вобласці, левы прыток Прыпяці.

Даўжыня ракі 109 км. Плошча вадазбору 1902 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰.

Назва Паводле В. Жучкевіча, назва ракі Бобрык відавочна звязаная з назвай жывёлы бабёрВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 29..

На думку У. Тапарова, у назве ракі Бабруя (> Бабруйка) фармант -уя мяркуе зыходную аснову на -u (літ. bebrus), параўн. літ. BebrujtsВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 165, 177.. Літоўскія гідронімы Babrūngas, Babrūnė, Babrinis, Babrūtė А. Вананас тлумачыць ад bãbras — тое ж, што і літ. bebras «бабёр»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 55.. Паводле Ю. Покарнага, ад індаеўрапейскага кораня *bhe-bhros «карычневы; бабёр» паходзяць ст.-інд. babhrú-h «чырвона-карычневы», авест. bawra- «бабёр», ст.-верх.-ням. bibar, літ. bė̃bras, bãbras, bė̃brus, слав. *bebrъ у польскай рачной назве Biebrza, рус. bobr і інш.J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 136..

Асноўныя прытокі Справа: Муравічна, Вісліца. Злева: канал Хатыніцкі, канал Прысць, канал Багданаўка.

Агульнае Пачынаецца з ляснога балота за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Сукач Ганцавіцкага раёна, цячэ ў Пінскім і Лунінецкім раёнах па Прыпяцкай нізіне. Упадае ў Прыпяць за 2 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Прыпяць. У пойме ракі ў Пінскім раёне створаны наліўное вадасховішча Пагост і сажалкі рыбгаса «Палессе», 2 невялікія сажалкі (11 га і 2,6 га) каля вёскі Парахонск. Даліна невыразная. Пойма двухбаковая, шырыня ў сярэднім цячэнні 0,5—1 км, у ніжнім цячэнні зліваецца з поймай Прыпяці. Рэчышча каналізаванае на працягу 102 км, пракладзена за 0,5—3 км ад старога. Шырыня яго ад 3—3,5 м у вытоку да 35—40 м у вусці.

У басейне ракі возера Хольча.

Літаратура

Катэгорыя:Прытокі Прыпяці Катэгорыя:Рэкі Ганцавіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Лунінецкага раёна Катэгорыя:Рэкі Пінскага раёна