Аркадзь Барысавіч Рудо́й (, — ) — беларускі вучоны ў галіне біяфізікі. Доктар біялагічных навук (1992).
Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1958 годзе. З 1959 года ў Інстытуце фотабіялогіі Акадэміі навук БССР.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па біясінтэзе хларафілу, механізмах фарміравання хларафілавых кампанентаў пігмент-бялковых комплексаў фотасінтэтычных мембран, узаемным ператварэнні хларафілаў a і b. Выявіў існаванне двух тыпаў цэнтраў біясінтэзу хларафілу.
Сярод апублікаванага: Биогенез пигментного аппарата фотосинтеза / Академия наук Белорусской ССР, Институт фотобиологии. — Мн.: Наука и техника, 1988.
Літаратура
Спасылкі Беларусь у асобах і падзеях: Рудой Аркадзь Барысавіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Біяфізікі СССР Катэгорыя:Біяфізікі Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАНБ