Кні́га праро́ка Асі́і (, Сефер Гашэа; ; ) — 28-я кніга кананічнага Старога Запавету, пятнаццатая частка Танаху. Першая з кніг г. зв. малых прарокаў. Напісаная прарокам Асіем у Самарыі, напісанне скончана пасля 745 да н.э. Складаецца з 14 раздзелаў, апісвае падзеі 804 — 745 да н.э.

З кнігі амаль нічога не вядома пра аўтара, акрамя таго, што ён быў сынам Бееры́я. Асія прарочыў у апошнія гады існавання Паўночнага царства Ізраіля, Іўдзея ў кнізе згадана толькі ўскосна. Прарок зусім не згадвае Іерусалім, тым часам як пра найбуйнейшае пакаленне Ізраіля, Ефраімава, гаворыць 37 разоў, а пра сталіцу Ізраіля Самарыю — 6 разоў. Бог даручыў Асіі прамаўляць пра распаўсюджанае адступніцтва і разбэшчанасць у Паўночным царстве і заклікаць сваіх суграмадзян да пакаяння і вяртання да Бога.

Змест Частка 1: Смутак Асіі з-за яго жонкі, а таксама смутак Бога з-за Ізраіля 1-3

Жонка і дзеці Асіі 1—2:1 Няверны Ізраіль 2:2—23 Асія здабывае сабе жонку 3

Частка 2: Бог Яхве любіць Ізраіль, але будзе яго судзіць 4—13

Эпілог: Абяцанне аднаўлення, калі народ ізраільскі ўсім сэрцам звернецца да Бога 14

Літаратура Большой библейский словарь / Под ред. У. Элуэлла, Ф. Камфота. — СПб.: Библия для всех, 2007. — 1504 с.

Спасылкі

Кніга Асіі ў перакладзе Васіля Сёмухі Кніга прарокі Госі ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна Кніга Осіі ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь Кніга Осіі ў перакладзе Антонія Бокуна

Катэгорыя:Кнігі Старога Запавету Катэгорыя:Танах:Прарокі Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Малыя прарокі