Сцю́арт Бі́нэм (; нар. , , графства Эсэкс, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Чэмпіён свету 2015 года і былы другі нумар сусветнага рэйтынгу. Пераможца чатырох рэйтынгавых турніраў (уваходзіць у топ-20 снукерыстаў у гісторыі па колькасці перамог рэйтынгавага ўзроўню). З 2011 года нязменна ўваходзіць у топ-16 сусветнага рэйтынгу.
Стаў прафесіяналам у 1995 годзе, а дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Уэльса 1999 года, дзе здолеў дайсці да 1/4 фіналу. У 2000 годзе ўпершыню патрапіў на чэмпіянат свету, дайшоўшы да 1/8 фіналу, а ў сезоне 2005/2006 дайшоў да чвэрцьфіналаў на Гран-пры і чэмпіянаце Вялікабрытаніі, а таксама перамог на кваліфікацыйным турніры да Мастэрс, што дазволіла яму дэбютаваць на найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве, пасля чаго ўпершыню ўвайшоў у топ-32 і абараніў тытул кваліфікацыі да Мастэрс у наступным сезоне. У пачатку сезона 2011/2012, толькі ва ўзросце 35 гадоў, атрымаў першую рэйтынгавую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі і пазней увайшоў у топ-16 афіцыйнага рэйтынгу. У сезоне 2012/2013 дайшоў да фіналаў Усі Класік і адкрытага чэмпіянату Уэльса, атрымаў перамогу ў апошнім розыгрышы прэм’ер-лігі і ў канцы сезона дэбютаваў у топ-8 рэйтынгу. У сезоне 2014/2015 выйграў другі рэйтынгавы тытул — Шанхай Мастэрс, а таксама сенсацыйна перамог на чэмпіянаце свету, адолеўшы фаварытаў Роні О’Салівана, Джада Трампа і Шона Мёрфі ў фінале і стаўшы самым узроставым чэмпіёнам свету з 1978 года. Пасля перамогі на першынстве свету падняўся на найвышэйшае для сябе другое месца ў сусветным рэйтынгу, а ў 2017 годзе здабыў чацвёрты рэйтынгавы тытул на адкрытым чэмпіянаце Уэльса.
Займаў другое месца ў сусветным рэйтынгу амаль два гады. Апроч чатырох рэйтынгавых спаборніцтваў выйграў 4 нізкарэйтынгавыя турніры серыі PTC і 5 іншых прафесійных турніраў, у тым ліку Прэм’ер-лігу 2012 года. У 2015 годзе разам з Маркам Сэлбі прадстаўляў зборную Англіі на кубку свету. За сваю кар’еру аформіў больш за 350 соценных серый і ўваходзіць у топ-15 самых серыйных гульцоў у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за два мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-20 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку. За кар’еру выканаў тры максімальныя брэйкі, уваходзячы ў топ-15 гульцоў з найбольшай колькасцю максімумаў.
Фіналы турніраў
Рэйтынгавыя турніры: 8 (4 перамогі, 4 паразы)
Легенда Чэмпіянат свету (1:0) Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0) Іншыя (3:4)
№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Перамога2011 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі 9:82Параза2012 Усі Класік 4:103Параза2013 Адкрыты чэмпіянат Уэльса 8:94Перамога2014 Шанхай Мастэрс 10:35Перамога2015 Чэмпіянат свету 18:156Параза2016 Сусветнае гран-пры 9:107Перамога2017 Адкрыты чэмпіянат Уэльса 9:88Параза2017 Еўрапейскі Мастэрс 7:9
Нізкарэйтынгавыя турніры: 4 (4 перамогі)
№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Перамога2012 Азіяцкі Players Tour Championship 2012/2013 — Этап 1 4:32Перамога2012 4:33Перамога2014 Адкрыты чэмпіянат Дунгуаня 4:14Перамога2014 Адкрыты чэмпіянат Хайніна 4:0
Прафесійныя снукерныя турніры: 22 (13 перамог, 9 паразаў)
Легенда Рэйтынгавыя турніры (4:4) Нізкарэйтынгавыя турніры (4:0) Нярэйтынгавыя турніры (5:4) Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:1)
ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПараза1Benson and Hedges Championship, Мэлвэрн, Англія 7:9Перамога1 2002 Адкрыты тур 2001/2002 — Этап 6 5:4Перамога2 Кваліфікацыя да Мастэрс, Прэстацін, Уэльс 6:3Перамога3 Кваліфікацыя да Мастэрс, Шэфілд, Англія 6:2Перамога4Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па снукеры, Бендыга, Аўстралія 9:8Перамога5 Азіяцкі Players Tour Championship 2012/2013 — Этап 1, Чжанцзяган, Кітай 4:3Параза2Усі Класік, Усі, Кітай 4:10Перамога6 Азіяцкі Players Tour Championship 2012/2013 — Этап 3, Чжэнчжоў, Кітай 4:3Перамога7 Прэм’ер-ліга, Англія 7:2Параза3Адкрыты чэмпіянат Уэльса, Ньюпарт, Уэльс 8:9Параза4Champion of Champions, Ковентры, Англія 8:10Параза5Shoot-Out, Блэкпул, Англія 19:77Усе матчы на Shoot-Out складаліся з аднаго фрэйма. У графе пазначаны лік у фрэйме.Перамога8 Адкрыты чэмпіянат Дунгуаня, Дунгуань, Кітай 4:1Перамога9 Шанхай Мастэрс, Шанхай, Кітай 10:3Перамога10 Адкрыты чэмпіянат Хайніна, Хайнін, Кітай 4:0Перамога11Championship League, Сток, Англія 3:2Перамога12 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія 18:15Параза6Сусветнае гран-пры, Ландудна, Уэльс 9:10Параза7 Чэмпіянат Кітая, Гуанчжоу, Кітай 7:10Перамога13Адкрыты чэмпіянат Уэльса, Кардыф, Уэльс 9:8Параза8Еўрапейскі Мастэрс, Ломел, Бельгія 7:9Параза9 Румынскі Мастэрс, Бухарэст, Румынія 8:10
Турніры па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі: 2 (2 паразы)
ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПараза1 Міжнародны чэмпіянат па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Бангкок, Тайланд 3:8Параза2 Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Бангкок, Тайланд 7:8
Кваліфікацыйныя туры: 1 (1 перамога)
ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПерамога1 Тур Вялікабрытаніі 1998/1999 — Этап 3, Суіндан, Англія 6:1
Прафесійна-аматарскія і запрашальныя турніры: 2 (2 перамогі)
ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПерамога11999/2000 Merseyside Professional Championship, Ліверпул, Англія 5:1Перамога2 Пінк Рыбан, Глостэр, Англія 4:0
Выступы за нацыянальную зборную
Кубак свету (9 перамог, 6 паразаў)
Кубак свету па снукеры 2015; 15—21 чэрвеня 2015; Wuxi Sportspark Stadium, Усі, КітайСклад зборнай Англіі: 1. Марк Сэлбі 2. Сцюарт БінэмВынікТып матча (партнёр)Апанент(ы)ЛікГрупавы этап: Англія — Тайланд 1:4 (15 чэрвеня)Перамога1IАдзіночныЦепчая Ун-Ну104:20Параза1IIIПарны (Марк Сэлбі)Дэчават Пумджаенг / Цепчая Ун-Ну41:96Параза2IVАдзіночныДэчават Пумджаенг21:95Групавы этап: Англія — Кітай 2 3:2 (16 чэрвеня)Параза3IАдзіночныЧжоу Юэлун55:74Перамога2IIIПарны (Марк Сэлбі)Чжоу Юэлун / Янь Бінтаа62:53Параза4IVАдзіночныЯнь Бінтаа7:62Групавы этап: Англія — Германія 4:1 (17 чэрвеня)Параза5IIАдзіночныЛукаш Клекерс25:76Перамога3IIIПарны (Марк Сэлбі)Лукаш Клекерс / Фелікс Фрэдэ82:0Перамога4IVАдзіночныФелікс Фрэдэ79:14Групавы этап: Англія — ААЭ 5:0 (18 чэрвеня)Перамога5IIАдзіночныХалід Алкамалі77:16Перамога6IIIПарны (Марк Сэлбі)Халід Алкамалі / Махамед Шэхаб59:0Перамога7IVАдзіночныМахамед Шэхаб109:0Групавы этап: Англія — Ірландыя 3:2 (19 чэрвеня)Перамога8IIАдзіночныКен Доэрці87:16Параза6IIIПарны (Марк Сэлбі)Кен Доэрці / Фергал О’Браен38:69Перамога9IVАдзіночныФергал О’Браен69:24
Спасылкі
Афіцыйны сайт Старонка на Facebook Профіль на World Snooker Статыстыка Сцюарта Бінэма на CueTracker.net
Катэгорыя:Снукерысты Англіі Катэгорыя:Чэмпіёны свету па снукеры Катэгорыя:Пераможцы Шанхай Мастэрс (снукер) Катэгорыя:Пераможцы адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па снукеры