Тро́цкае кня́ства — удзельнае княства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, якое існавала ў XIV — пачатку XV стагоддзя.
Гісторыя Пасля смерці Вялікага князя літоўскага Гедзіміна, яго сыны — Альгерд і Кейстут дамовіліся падзяліць паміж сабой уладу ў Літве. Альгерд стаў Вялікім князем, кіраўніком Вільняй і Усходняй Аўкштотай. Кейстут атрымаў заходнія вобласці (сучасныя Заходняя Літва, Заходняя Беларусь і Падляшша), якія дзяліліся на Жамойць і іншыя землі, атрымаўшыя статус Троцкага княства са сталіцай у літоўскай крэпасці Трокі).
У 1382 годзе падчас грамадзянскай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім 1381—1384 гадоў Кейстут, быўшы ўжо Вялікім князем, быў схоплены сваім пляменнікам Ягайлам і зняволены ў вязніцыKoncius J. B. Vytautas the Great, Grand Duke of Lithuania. — Miami: Franklin Press, 1964. — pp. 21-23. ў Крэўскім замку, дзе загінуў пры смутных акалічнасцях (верагодна, быў задушаны). Троцкім князем стаў Скіргайла — брат новага Вялікага князя Ягайлы. Сын Кейстута Вітаўт, жадаючы вярнуць бацькаўскія землі, распачаў другую грамадзянскую вайну. Барацьба скончылася складзеннем Востраўскага пагаднення, па якім Вітаўт атрымліваў Жамойць, Троцкае княства і станавіўся Вялікім князем літоўскім як васал караля польскага.
2 кастрычніка 1413 года па ўмовах Гарадзельскай уніі Княства ператваралася ў Троцкае ваяводства, якім з гэтага часу кіравалі ваяводы, прызначаныя Вялікім князем.
Тэрыторыя thumb|200px|Карта Вялікага Княства Літоўскага (Троцкае ваяводства адзначана чырвоным). Межы ваяводства ў цэлым адпавядалі межам княства Прыкладныя межы княства выглядалі наступным чынам: ад мяжы з Лівоніяй на поўначы да горада Кобрынін у Мазовіі на поўдні, і ад мяжы з Жамойцю і Польшчай на захадзе да віленскіх земляў на ўсходзе. У склад княства ўваходзілі такія гарады, як Коўна, Горадня, Наваградак.
Спіс князёў # Імя Партрэт Пачатак кіраванні Канец кіравання1 <center>Кейстут 70px <center>1337 <center>1382 2<center>Скіргайла 70px <center>1382 <center>1392 3<center>Вітаўт 70px <center>1392 <center>1413
Гл. таксама Троцкае ваяводства
Літаратура
Trakų kunigaikštystė. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija, T. 3 (R–Ž). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1971, 566 psl. Trakų kunigaikštystė. Tarybų Lietuvos enciklopedija, T. 4 (Simno-Žvorūnė). – Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988.
Катэгорыя:Удзельныя княствы ў складзе Вялікага Княства Літоўскага