Джо Пэры (; нар. , , Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Пераможца рэйтынгавага гранд-фіналу PTC 2015 года, паўфіналіст чэмпіянату свету 2008 года і фіналіст Мастэрс 2017 года. З 2000 года нязменна ўваходзіць у топ-32 сусветнага рэйтынгу.
Стаў прафесіяналам у 1991 годзе, а ў 1994 упершыню патрапіў на рэйтынгавы турнір — чэмпіянат Вялікабрытаніі. У 1999 годзе дэбютаваў у Крусібле, а ў 2001 упершыню дайшоў да фіналу рэйтынгавага турніру, адкрытага чэмпіянату Еўропы, дзе саступіў Стывену Хендры з лікам 2:9. У сезоне 2002/2003 упершыню ўвайшоў у топ-16 і дэбютаваў на турніры Мастэрс, а ў 2004 і 2005 гадах даходзіў да паўфіналаў на чэмпіянатах Вялікабрытаніі, што з’яўляецца яго лепшым дасягненнем на гэтым спаборніцтве. У 2008 годзе выйграў свой першы прафесійны турнір, Championship League, і здолеў дайсці да 1/2 фіналу на чэмпіянаце свету, дзе саступіў Алі Картэру з лікам 15:17. У сезоне 2013/2014 ва ўзросце 39 гадоў два разы дайшоў да паўфіналаў і чатыры — да чвэрцьфіналаў на рэйтынгавых турнірах, а таксама атрымаў першую нізкарэйтынгавую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Ісіна, а ў наступным сезоне ў другі раз (праз дванаццаць з паловай гадоў пасля першага) дайшоў да фіналу рэйтынгавага першынства на Усі Класік, а таксама ўпершыню выйшаў у чвэрцьфінальную стадыю турніру Мастэрс, пасля чаго выйграў другі тытул нізкарэйтынгавага ўзроўню на адкрытым чэмпіянаце Сючжоу і ў сакавіку 2015 года ўпершыню ў сваёй кар’еры перамог на рэйтынгавым турніры — гранд-фінале PTC, што дазволіла яму падняцца на найвышэйшую для сябе дзявятую пазіцыю ў рэйтынгу. У жніўні 2016 года дайшоў да свайго чацвёртага рэйтынгавага фіналу на турніры World Open, а ў пачатку 2017 года ўпершыню дайшоў да фіналу турніру Трайной кароны на Мастэрс.
У агульнай колькасці займаў дзявяты радок у сусветным рэйтынгу каля 7 месяцаў. За сваю прафесійную кар’еру зрабіў больш за 200 сэнчуры-брэйкаў і ўваходзіць у топ-25 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за паўтара мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы у топ-25 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.
Фіналы турніраў
Рэйтынгавыя турніры: 4 (1 перамога, 3 паразы)
Легенда Чэмпіянат свету (0:0) Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0) Іншыя (1:2)
№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Параза2001 Адкрыты чэмпіянат Еўропы 2:92Параза2014 Усі Класік 9:103Перамога2015 Гранд-фінал PTC 4:34Параза2016 World Open 8:10
Нізкарэйтынгавыя турніры: 4 (2 перамогі, 2 паразы)
№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Параза2011 Players Tour Championship — Этап 1 0:42Параза2012 Адкрыты чэмпіянат Фюрстэнфельдбрука 2:43Перамога2013 Адкрыты чэмпіянат Ісіна 4:14Перамога2015 Адкрыты чэмпіянат Сючжоу 4:1
Мастэрс: 1 (1 параза)
№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Параза2017 Мастэрс 7:10
Прафесійныя снукерныя турніры: 10 (4 перамогі, 6 паразаў)
Легенда Рэйтынгавыя турніры (1:3) Нізкарэйтынгавыя турніры (2:2) Нярэйтынгавыя турніры (1:1) Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)
ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПараза1 Адкрыты чэмпіянат Еўропы, Валета, Мальта 2:9Перамога1 Championship League, Сток, Англія 3:1Параза2 Players Tour Championship 2011/2012 — Этап 1, Шэфілд, Англія 0:4Параза3 Адкрыты чэмпіянат Фюрстэнфельдбрука, Фюрстэнфельдбрук, Германія 2:4Перамога2 Адкрыты чэмпіянат Ісіна, Ісін, Кітай 4:1Параза4 Усі Класік, Усі, Кітай 9:10Перамога3 Адкрыты чэмпіянат Сючжоу, Сючжоу, Кітай 4:1Перамога4 Гранд-фінал PTC 2015, снукер, Бангкок, Тайланд 4:3Параза5 World Open, Юйшань, Кітай 8:10Параза6 Мастэрс, Лондан, Англія 7:10
Прафесійна-аматарскія турніры: 1 (1 перамога)
ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПерамога1 Pink Ribbon, Глостэр, Англія 4:3
Спасылкі
Профіль на World Snooker Статыстыка Джо Пэры на CueTracker.net
Катэгорыя:Снукерысты Англіі Катэгорыя:Пераможцы гранд-фіналу PTC, снукер