Электрамагні́тныя хва́лі (ці электрамагні́тнае выпраме́ньванне) — узбурэнні (ваганні) электрамагнітнага поля, якія распаўсюджваюцца ў прасторы з канечнай скорасцю (гл. фазавая скорасць).

Існаванне электрамагнітных хваль прадказаў М. Фарадэй у 1832, Дж. К. Максвел у 1865 тэарэтычна даказаў, што электрамагнітныя ваганні распаўсюджваюцца ў вакууме са скорасцю святла, а Г. Герц у 1888 эксперыментальна пацвердзіў іх існаванне.

Электрамагнітныя хвалі, акрамя некаторых спецыяльных выпадкаў, — : у кожным пункце поля электрамагнітнай хвалі вектары напружанасці электрычнага поля і магнітнай індукцыі узаемаперпендыкулярныя, і плоскасці іх ваганняў перпендыкулярныя да напрамку скорасці іх распаўсюджвання.

Скорасць распаўсюджання электрамагнітных хваль (скорасць святла) залежыць ад асяроддзя. У вакууме яна складае .

Заканамернасці ўзнікнення і распаўсюджвання электрамагнітных хваль апісваюцца ўраўненнямі Максвела.

Найважнейшай характарыстыкай электрамагнітнага выпрамянення з’яўляецца яго частата. У залежнасці ад частаты ваганняў (або даўжыні хвалі ў вакууме) адрозніваюць: аптычнае выпрамяненне, гама-выпрамяненне, радыёхвалі і інш. (гл. шкала электрамагнітных хваль).

Перанос энергіі электрамагнітнай хвалі характарызуецца .

На мяжы падзелу двух асяроддзяў адбываецца адбіццё і пераламленне электрамагнітных хваль, а пры іх распаўсюджванні ў асяроддзі магчымы з’явы дысперсіі, дыфракцыі, інтэрферэнцыі, а таксама паглынання і рассеяння хваль.

Шкала электрамагнітных хваль Назва дыяпазона Даўжыня хвалі, λ Частата, ν Крыніцы Радыёхвалі Звышдоўгія Атмасферныя і магнітасферныя з’явы. Радыёсувязь. Доўгія 10 км — 1 км 30 кГц — 300 кГц Сярэднія 1 км — 100 м 300 кГц — 3 МГц Кароткія 100 м — 10 м 3 МГц — 30 МГц Ультракароткія 10 м — 1 мм 30 МГц — 300 ГГцІнфрачырвонае выпраменьванне 1 мм — 780 нм 300 ГГц — 429 ТГц Выпраменьванне малекул і атамаў пры цеплавых і электрычных уздзеяннях.Бачнае выпраменьванне 780—380 нм 429 ТГц — 750 ТГцУльтрафіялетавае выпраменьванне 380 нм — 10 нм Выпраменьванне атамаў пад уплывам паскораных электронаў.Рэнтгенаўскае выпраменьванне 10 нм — 5 пм 3ГЦ — 6 Гц Атамныя працэсы пры ўздзеянні паскораных зараджаных часціц.Гама-выпраменьванне Ядзерныя і касмічныя працэсы, радыеактыўны распад.

Літаратура С. 88. С. 419.

Горелик Г. С. Колебания и волны. 2 изд. М., 1959. Крауфорд Ф. Волны: Пер. с англ. 3 изд. М., 1984. Рабинович М. И., Трубецков Д. И. Введение в теорию колебаний и волн. 2 изд. М., 1992.

Спасылкі

Катэгорыя:Электрамагнітныя з’явы Катэгорыя:Оптыка Катэгорыя:Радыебіялогія Катэгорыя:Міхаіл Васільевіч Ламаносаў Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы