Дада Умэ Ідзі Амін (17 мая 1928Магчыма, 1925 або 1930. — ) — прэзідэнт Уганды у 1971—1979, творца аднаго з самых жорсткіх аўтарытарных рэжымаў у Афрыцы; генерал, потым фельдмаршал угандыйскай арміі.
25 студзеня 1971 Ідзі Амін зрынуў Прэзідэнта Уганды Мілтана Аботэ і стаў на чале краіны. Кіраванне Аміна адзначалася праявамі экстрэмісцкага нацыяналізму і трайбалізму. Паводле падлікаў, зробленых пасля звяржэння Аміна, ахвярамі яго рэпрэсій сталіся ад 300 да 500 тысяч (з 19 мільёнаў) грамадзян Уганды.«Idi Amin», The Guardian, 2003-08-18
Поўны тытул Аміна на посце прэзідэнта гучаў наступным чынам: «Яго Дасканаласць Пажыццёвы Прэзідэнт, Фельдмаршал Аль-Хаджы Доктар Ідзі Амін, VC, DSO, MC, Уладар усіх звяроў на зямлі і рыб у моры, Заваёўнік Брытанскай Імперыі ў Афрыцы ўвогуле і Уганды ў прыватнасці»
Катэгорыя:Прэзідэнты Уганды