Септымія Зенобія (Зеновія) (? — можа, 272) — царыца (аўгуста) пальмірская (266—272).
Дачка Юлія Аўрэлія Зіновія і другая жонка Адэната, валадара Пальміры. Сталася, разам з сынам Вабалатам, фактычнай валадаркай Пальміры пасля таго, як быў забіты яе муж, а з 271 абвясціла незалежнасць Пальміры ад Рыма і ўзяла тытул аўгусты. Пасля хуткага ваеннага паражэння трапіла, разам з сынам, у рымскі палон. Надзейных звестак пра яе пазнейшае жыццё няма, можа, яна памерла ў палоне, у маёнтку каля Тыбура. Вядомыя манеты з яе імаверным партрэтам.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыя Сірыі Катэгорыя:Кіруючыя каралевы Катэгорыя:Жанчыны-кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў Катэгорыя:Аўгусты Катэгорыя:Трыццаць тыранаў Катэгорыя:Кіраўнікі Азіі III стагоддзя Катэгорыя:Асобы