Колін Мак-Калау (; , Уэлінгтан, Новы Паўднёвы Уэльс — ) — аўстралійская пісьменніца, якая праславілася раманам «Птушкі ў цярноўніку».

Біяграфія Нарадзілася 1 чэрвеня 1937 года ў Новай Зеландыі, у горадзе Уэлінгтан (Новы Паўднёвы Уэльс) у сям’і Джэймса і Лоры Мак-Калау. Маці Колін была родам з Новай Зеландыі, сярод яе продкаў былі выхадцы з племені маоры, карэннага насельніцтва Новай Зеландыі. Сям’я Мак-Калау часта пераязджала, асеўшы ў канчатковым выніку ў Сіднеі. Колін шмат чытала і малявала, і нават пісала вершы. Пад уплывам бацькоў Колін у якасці будучай прафесіі абрала медыцыну. Яна вучылася ва Універсітэце Сіднея, дзе абрала спецыялізацыяй нейрапсіхалогію. Пасля заканчэння ўніверсітэта працавала ў Каралеўскай бальніцы Паўночнага ўзбярэжжа. У 1963 году Колін Мак-Калау пераехала ў Лондан. З 1967 па 1976 г. Мак-Калау займаецца навуковай і выкладчыцкай дзейнасцю ў аддзяленні нейрабіялогіі Ельскай медыцынскай школы пры Ельскім універсітэце.

Колін Мак-Калау памерла ў бальніцы на востраве Норфалк (Аўстралія). Яна перанесла некалькі інфарктаў і апошнія гады была прыкавана да інваліднага вазка.

Творчасць У 1974 годзе быў апублікаваны дэбютны раман Колін Мак-Калау «Цім», а праз тры гады у свет выйшлі знакамітыя «Птушкі ў цярноўніку» — кніга стала міжнародным бестселерам, была перакладзена больш чым на 20 моў і прынесла аўтару прызнанне і славу. У 1983-м яна была экранізавана. Апошні раман аўстралійскай пісьменніцы «Горкая радасць» датаваная 2013 годам. Усяго Колін Мак-Калау напісала больш за 25 кніг.

Кнігі

Раманы Цім (1974) — аб старой дзеўцы і разумова адсталым юнаку Птушкі ў цярноўніку (1977) — сага пра жыццё трох пакаленняў аўстралійцаў Непрыстойная страсць (1981) — аб ваенным шпіталі Сімвал веры трэцяга тысячагоддзя (1985) — фантастыка пра каханне і месіянства Лэдзі з Місалонгі (1987) — тры дамы ў маленькім аўстралійскім мястэчку Песня пра Трою (1998) — апавяданне аб аблозе Троі ад асобы каля дзясятка ўдзельнікаў легендарных падзей Шлях Моргана (2000) — гістарычны раман пра Рычарда Моргана — чалавека, які ўмеў ненавідзець і любіць Дакрананне (2003) — гісторыя шатландскага аўстралійца Аляксандра Кінроса, яго жонкі, палюбоўніцы і іх дзяцей Мілы анёл (2004) — малодшая дачка сыходзіць з дому і здымае кватэру ў раёне чырвоных ліхтароў Сіднея Незалежнасць міс Мэры Бэнэт (2008) — працяг самага славутага рамана Джэйн Осцін «Пыха і перадузятасць»: версія лёсу і прыгод адной з сясцёр Бэнэт — рашучай суфражысткі Мэры

Біяграфіі The Courage and the Will: The Life of Roden Cutler VC (1999) — біяграфія Родэна Катлера, кавалера найвышэйшай ваеннай ўзнагароды Вялікабрытаніі Крыжа Вікторыі, аўстралійскага дыпламата і самага доўгачасовага губернатара Новага Паўднёвага Уэльса.

«Уладары Рыма» (Рымская серыя)

Спасылкі

Катэгорыя:Аўтары гістарычных раманаў Катэгорыя:Пісьменнікі Аўстраліі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Новым Паўднёвым Уэльсе