«Жыццё і смерць двараніна Чартапханава» () — беларускі двухсерыйны тэлевізійны фільм рэжысёра Віктара Турава у жанры драмы. Зняты па матывах апавяданняў Івана Тургенева «Чартапханаў і Недапюскін», «Канец Чартапханава» і «Спевакі» (з цыкла «») у 1971 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм».
Сюжэт
Першая серыя Падчас пахавання багатага пана Фёдара Фёдаравіча зачытваецца завяшчанне, згодна з якім утрыманцу пана Ціхану Недапюскіну (акцёр ) прадастаўляецца вёска Бессялендзееўка з угоддзямі і 22 жыхарамі. Прысутныя на абвяшчэнні завяшчання сваякі і суседзі нябожчыка пачынаюць здзекавацца над разгубленым Ціханам Іванавічам. Пляменнік нябожчыка, збяднелы дваранін Панцялей Ерамеевіч Чартапханаў (акцёр ), заступаецца за небараку і выклікае на дуэль яго галоўнага крыўдзіцеля. Той, з-за нечаканасці такога развіцця падзей, вымушаны прасіць прабачэння ў новаяўленага памешчыка.
Лета, Дон. Чартапханаў і Недапюскін конна палююць на зайцоў. Падчас палявання Панцялей Ерамеевіч сустракае на сваёй зямлі незнаёмага паляўнічага, але, даведаўшыся, што той дваранскага паходжання, дазваляе незнаёмцу паляваць на сваіх угоддзях. Тым часам у маёнтку Чартапханава завіхаецца па гаспадарцы селянін Перфірый, а гаспадара чакае ў хаце самотная жанчына Марыя Акінфіеўна (актрыса ). Дождж і вяртанне балбатлівых паляўнічых не замінаюць суму, які апанаваў Машу. З мэтай схавацца ад дажджу да маёнтка Чартапханава прыходзіць той самы незнаёмы паляўнічы, і гаспадар запрашае яго на абед. Паляўнічы прыехаў з Пецярбурга, валодае добрымі манерамі. Чартапханаў прадстаўляе яму сваю «фактычную» жонку Машу, робіць гэта непаважліва. Па просьбе Панцялея Ерамеевіча Маша бярэ ў рукі гітару і выконвае раманс. Госці знаходзяцца пад вялікім уражаннем ад выканання. Потым Маша грае вясёлую мелодыю і Чартапханаў з Недапюскіным пачынаюць танцаваць, малады паляўнічы ціха сыходзіць з маёнтка.
Гарадская ярмарка. Сяляне п’юць ды рагочуць, грае гармонік. Чартапханаў таксама на ярмарцы, глядзіць коней. Недапюскін ценем ходзіць за Панцялеем Ерамеевічам і дае парады. Сярод шумных гандляроў Чартапханаў чуе крыкі аб дапамозе — мужыкі каля карчмы збіваюць старога яўрэя. Панцялей Ерамеевіч заступаецца за небараку, бізуном разганяе бойку. Тым часам Маша ідзе ад ярмаркі да манастыра, каб памаліцца ў царкве. Вярнуўшыся ў маёнтак, Чартапханаў бачыць выратаванага ім яўрэя, які даўно чакае Панцялея Ерамеевіча і паказвае таму каня. Яўрэй прадае Чартапханаву каня ўсяго за 200 рублёў, нават грошы чакае толькі праз шэсць месяцаў. Выдатнага каня Панцялей называе Малек-Адэль, сам корміць яго.
Перфірый акрапляе пакой «гаспадыні» святой вадой. Гэта бачыць Недапюскін і на пытанне, чаму той гэта робіць, атрымлівае ад селяніна адказ, што чамусьці невясёлая заўсёды Маша. Ціхан Іванавіч просіць служку акрапіць і пакой Панцялея. Потым за гарбатай Недапюскін у каторы раз недарэчна распавядае Марыі Акінфіеўне пра добры побыт у маёнтку, вартасці гаспадара Чартапханава. Тая ж не мае моцы стрымаць сябе і ў адчаі кідаецца да Недапюскіна: «Я жыць хачу, Ціхан Іванавіч, жыць!» Але той не разумее яе непакою і радзіць Машы цярпець. Зразумела, што жанчына любіць і добрага Ціхана, і ганарлівага Панцялея, але жыць так далей не можа і вырашае сысці назаўсёды. Яна ціха развітваецца з Панцялеем, які спіць, і супакойвае Ціхана, які плача і не разумее такі крок. Прачнуўшыся, Панцялей бяжыць па слядах і даганяе Машу, якая схавалася ад дажджу ў млыне пры дарозе. Нягледзячы на мальбу, слёзы і нават пагрозы пана, жанчына не вяртаецца да яго, просіць толькі памятаць мінулае іх каханне. Чартапханаў вяртаецца адзін у роспачы па пустой дарозе.
Другая серыя
У хаце Недапюскіна чытаюць малітву над хворым. Ціхан Іванавіч пакідае тастамент, у якім адзіную сваю вёску завяшчае Чартапханаву. Чартапханаў падтрымлівае Ціхана ласкавым словам, але ў вачах слёзы роспачы. Недапюскін памірае, яго хаваюць на могілках.
У карчме адбываецца спаборніцтва спевакоў Яшкі і Радчыка. Наведвальнікі з захапленнем слухаюць песні ды п’юць. У карчме таксама п’яны Чартапханаў, які прачынаецца ад гуку спеваў і пляскае ў далоні. Пасля песні Яшкі ўсе ў карчме заміраюць ад захаплення, Чартапханаў нібыта становіцца цвярозым. Дзень за днём Панцялей Ерамеевіч бачыць радасць жыцця толькі ў валоданні сваім выдатным канём. Турбуецца толькі Перфірый, які нагадвае гаспадару, што хутка Лейба прыйдзе за грошамі. Аднак Чартапханаў гатовы аддаць усё, што мае, толькі б захаваць Малек-Адэля.
Аднойчы восенню Панцялей чуе ад чыноўніка навіну, што атрымлівае 2000 рублёў па духоўнаму завяшчанню, і шчаслівы толькі адной думкай — конь цяпер куплены. Чартапханаў марыць аб тым, як купіць яшчэ багатую вопратку, пярсцёнак з каштоўным каменем ды сабак добрай пароды. Ранкам Панцялей бачыць, што каня скралі з хлява. Пагоня па слядах не дае плённых вынікаў. Калі прыйшоў Лейба за грошамі, Чартапханаў амаль не задушыў старога яўрэя, абвінаваціўшы таго ў крадзежы. Аднак адумаўся і распытаў, дзе і ў каго Лейба купіў каня. То з крыкам, то са слязьмі Панцялей просіць старога дапамагчы адшукаць казака, першага гаспадара Малек-Адэля, аддае яўрэю грошы. З першым снегам Чартапханаў і Лейба ад’язджаюць на пошукі казака, Перфірыю і сялянам Панцялей абяцае, што вернецца назад з канём або не вернецца ўвогуле.
Амаль праз год пан вяртаецца з канём, якога знайшоў на адной з далёкіх ярмарак. Жыццё ізноў вяртаецца на свой стары лад. Аднак з цягам часу, падчас паездак конна Панцялей адчувае, што конь не такі шпаркі, як быў раней. У кастрычніку Чартапханаў сустракае мясцовага святара, і той выказвае абгрунтаванае меркаванне, што Панцялей прывёз добрага каня, але гэта не Малек-Адэль. Чартапханаў абразліва лаецца на святара, але сам пачынае адчуваць, што памыліўся падчас пошукаў і конь сапраўды не той. Ад адчаю Панцялей пачынае моцна піць, Перфірый не можа без слёз на гэта глядзець, моліцца за пана абразам. П’яны Панцялей Ерамеевіч мроіць аб страчаных Малек-Адэлю і Машы. Аднаго дня Чартапханаў выводзіць каня ў лес і, аблаяўшы, пакідае яго там. Жывёла паслухмяна ідзе назад за гаспадаром. Панцялей у парыве злосці дастае пісталет і страляе ў каня. Чартапханаў злёг хворым, Перфірый ад роспачы звяртаецца да святара за дапамогай. Стары Лейба таксама прыходзіць да пана. Панцялей, відаць па ўсім, страціў жаданне жыць: «Слупавы дваранін Панцялей Чартапханаў памірае, хто можа яму перашкодзіць?»
Акцёры і ролі
У ролях
У фільме здымаліся
Стварэнне
Перадгісторыя
Аснову сюжэтнай лініі складаюць апавяданні Івана Тургенева «Чартапханаў і Недапюскін» і «Канец Чартапханава».
Здымачны працэс Вытворчасць кінастужкі ажыццяўлялася на базе кінастудыі «Беларусьфільм» творчым аб’яднаннем «Тэлефільм» па заказу Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў СССР па тэлебачанню і радыёвяшчанню цягам 1971 года. Віктарам Туравым разглядалася для ўключэння ў фільм песня Уладзіміра Высоцкага «Бяда» («Я несла сваю бяду…»), але ў выніку ў карціну так і не ўвайшла. Уладзімір Высоцкі спрабаваўся таксама на ролю галоўнага героя фільма. Здымкі праходзілі ў тым ліку ў Пскоўскай вобласці, каля Свята-Успенскага Пскова-Пячэрскага манастыра.
Здымачная група Сцэнарый — Аляксей Тулушаў Пастаноўка — Віктар Тураў Аператар — Эдуард Садрыеў Мастак — Аляксандр Чартовіч Кампазітар — Рэжысёр — А. Календа Рэдактар — Ф. Конеў Гукааператар — А. Бяклемішаў Мантаж — Е. Аксененка Мастак па касцюмах — Э. Сямёнава Мастак па грыму — Л. Хахлоў Асістэнты рэжысёра — Л. Макарэвіч, Р. Мірскі Аператар камбініраваных здымак — Е. Дзелун Мастак камбініраваных здымак — І. Каваленка Дырэктар карціны — М. Фішкін Песні выконвае — Галіна Крэтава, Валерый Залатухін
Прэм’ера Прэм’ера фільма адбылася 8 ліпеня 1972 года па савецкаму тэлебачанню.
Узнагароды Дата цырымоніі Прэмія Катэгорыя Лаўрэаты і намінанты Вынікі 1972 V СФ тэлефільмаў у Ташкенце Прыз газеты «Савет Узбекістоні» за лепшую рэжысёрскую працу Віктар Тураў
Крытыка Па меркаванні кінакрытыкаў, фільм дакладна перадае «тургенеўскую» атмасферу. Адна з лепшых роляў акцёра Юрыя Мядзведзева. Герой Бронюса Бабкаўскаса ў ролі двараніна Чартапханава адлюстроўвае трагічную фігуру «лішняга чалавека». Адзначаны выразныя вакальныя дадзеныя маладога Валерыя Залатухіна ў маленькай ролі вандроўнага спевака Якава.
Тэхнічныя дадзеныя Краіна: БССР Жанр: драма, экранізацыя Колькасць серый: 2 Працягласць серый: 01:09:59 і 01:04:08 Выява: Мова: руская
Літаратура
Спасылкі
«Жыццё і смерць двараніна Чартапханава» на сайце КиноПоиск «Жыццё і смерць двараніна Чартапханава» на сайце Tvigle
«Жыццё і смерць двараніна Чартапханава» на сайце KinoBlog.tv «Жыццё і смерць двараніна Чартапханава» на сайце ComboPlayer
Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм» Катэгорыя:Фільмы Віктара Турава Катэгорыя:Фільмы 1971 года Катэгорыя:Фільмы СССР 1971 года