Альтэрнарыя (Alternaria) — род паразітычных і сапрафітных недасканалых грыбоў сямейства плеяспоравых.

Апісанне

На Беларусі найбольш вядомы і  — узбуджальнікі альтэрнарыёзу бульбы, памідораў, насеннікаў капусты. Выклікаюць сухую плямістасць. Зніжаюць ураджай бульбы і памідораў, усходжасць насення капусты.

Міцэлій утварае цёмныя плямы з канідыямі, якімі грыбы размнажаюцца. Зімуюць грыбы міцэліем.

Некаторыя віды

Значэнне

Узбуджальнікі альтэрнарыёзу.

Меры барацьбы: знішчэнне раслінных рэшткаў, пратручванне насення капусты, фунгіцыды.

Літаратура Альтэрнарыя // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.

Катэгорыя:Плеяспоравыя Катэгорыя:Роды грыбоў