Ля́да — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Іжскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 30 км на паўночны захад ад горада Вілейка, за 133 км ад Мінска.

Гісторыя У 1867 годзе засценак у Вілейскім павеце Віленскай губерні Расійскай імперыі, належаў аднадворцу Міхаілу Невяровічу; у 1897 годзе ў Іжскай воласці таго ж павета.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Іжа, пазней (1932) у складзе гміны ВішневаWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58..

З лістапада 1939 года ў БССР, з 4 снежня 1939 года ў Вілейскім павеце і вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Іжскім сельсавеце. З чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. Землі знаходзіліся ў складзе калгаса «Світанне», затым СВК «Іжа».

Насельніцтва 1897 год — 114 жыхароў, 11 двароў. 1921 год — 87 жыхароў, 13 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. 1931 год — 88 жыхароў, 12 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 62. 1960 год — 91 жыхар. 1988 год — 30 жыхароў, 17 двароў. 2008 год — 10 жыхароў, 8 гаспадарак. 2012 год — 6 жыхароў, 5 гаспадарак. 2019 год — 3 чал.

Літаратура

 — С. 660.

Катэгорыя:Іжскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна