Стараду́бава (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Іжскага сельсавета. У 2012 годзе 4 двары, 5 жыхароў.
Гісторыя Паселішча вядомае з 1789 г. Як засценак Дубава ў Маркаўскім старостве. Тры двары («дымы»).
У 1907 годзе на двух участках (41 дзесяціна) зямлі жылі 39 чалавек (5 сем'яў).
У перыяд Першай сусветнай вайны ў непасрэднай блізасці ад лініі фронту з боку расійскай арміі.Страшныя тайны вёскі Старадубава на Вілейшчыне // «Рэгіянальная газета»
У 1938 годзе — вёска Старое Дубава ў Вішнеўскай вясковай гміне Вілейскага павета. 8 двароў, 54 жыхары.
З 1940 года ў складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР.
У 2003 годзе 7 двароў, 13 жыхароў.
Капліца ў Старадубаве Драўляная капліца Маці Божай Суцяшэння ў Старадубаве была пабудавана ў 1934 годзе. У святыні рэгулярна праводзіліся службы, дзеля якіх туды прыязджалі святары з Вішнева. Капліца праіснавала да 1963 года. У гэтым годзе яе разабралі і перавезлі ў цэнтр сельсавета вёску Іжа і зрабілі кухню пры мясцовай бальніцы. Пасля разборкі адкінуты пашкоджаны каплічны крыж падабрала, аднавіла і захавала жыхарка суседняй вёскі Муляры Ядвіга Пастарнак. У 2011 годзе Пастарнак перадала гэты крыж на новую капліцу ў Куранцы.Папа напісаў беларускай жанчыне і даслаў першы ў гісторыі Касцёла папскі дакумент на беларускай мове // Сайт catholic.by
У 2013 годзе Папа Рымскі Францішак даслаў Ядвізе Пастарнак падзячны ліст. Упершыню такі дакумент быў напісаны Папам па-беларуску.
На месцы капліцы ў Старадубаве вернікі ўсталявалі памятны крыж, асвячэнне яго прайшло 14 чэрвеня 2014 года. Ад гэтага дня мясцовыя жыхары аднавілі тут традыцыйны штогадовы фэст.Збіральнік спадчыны Франц Млечка: Хачу захаваць памяць // «Рэгіянальная газета»
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Іжскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна