Ро́лічы. Сустракаецца таксама варыянт Ра́лічы (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Іжскага сельсавета. На 2012 год 27 двароў і 51 жыхар.

Адна вуліца з усходу на захад. Брукаваная.

Гісторыя Дата заснавання невядомая

У 1844 годзе жыло 15 сем’яў.

У 1904 годзе — 41 сям’я (282 чалавекі).

У 1931 годзе ў складзе Вішнеўскай вясковай гміны Вілейскага павета. 36 дамоў, 191 жыхар.

З 1940 года ў складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР.

Зімой у пачатку 1941 года тут арганізаваны калгас «Чырвоная Армія». Старшыня Фёдар Ніканоравіч Кулак.

У 2003 годзе тут было 38 дамоў, 87 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Іжскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна