Прускія літоўцы або літоўнікі (летувінінкі, малалітоўцы) — асобая група літоўцаў, якая да 1945 года засяляла поўнач і ўсход Усходняй Прусіі — Малую Літву (цяпер Калінінградская вобласць Расіі і Клайпедскі край Літвы).
Паводле германскага перапісу 1890 года яны налічвалі 121 тыс. чал. thumb|260px|Вобласць рассялення малалітоўцаў Усходняй Прусіі ў пач. XV стагоддзя
У адрозненне ад астатніх літоўцаў, галоўным чынам каталікоў, былі галоўным чынам лютэранамі. Супрацьпастаўлялі сябе іншым літоўцам (літоўцы Вялікай Літвы), якіх яны звалі жамойтамі . Выкарыстоўвалі для літоўскай мовыZinkevičius Z. Lietuvių kalbos dialektologija. Vilnius, 1994, з. 27-28 (Дыялекталогія літоўскай мовы) іншую арфаграфію і гатычны шрыфт, па культуры былі блізкія да немцаў і з'яўляліся актыўнымі германскімі патрыётамі.
У 1945 годзе разам з астатнім насельніцтвам Усходняй Прусіі галоўным чынам перасяліліся ў Германію, дзе значна асіміляваліся з немцамі, частка засталася ў Літве.
Спасылкі Карта моў Усходняй Прусіі ў 1900 годзе вялікая (чырвоны = нямецкая, белы = польская, сіні = літоўская, жоўты = курсніекская, зялёны = незаселеныя або малазаселеныя лясы) Christoph Kairies. Das Litauertum in Ostpreußen südlich des Memelstromes im jahre 1921 Online heritage book Memelland
Катэгорыя:Усходняя Прусія Катэгорыя:Народы Германіі Катэгорыя:Народы Літвы