Інары-саамская мова (саманазва - anarâškielâ) - адна з саамскіх моў. Адносіцца да ўсходняй падгрупы саамскіх моў фіна-ўгорскай веткі уральскай моўнай сям'і.
На інары-саамскай мове гавораць 300-400 салавек, у асноўным сярэдняга і старэйшага ўзросту, якія пражываюць у Фінляндыі ў абшчыне (камуне) Інары. Гэта адзіная саамская мова, якая распаўсюджана выключна на тэрыторыі Фінляндыі. Знаходзіцца пад пагрозай знікнення з-за нізкай папулярнасці мовы сярод малодшага пакалення.
Лігвагеаграфія
Арэал і колькасць Побач з фінскай, колта-саамскай і паўночнасаамскай, інары-саамская з'яўляецца афіцынай мовай абшчыны (камуны) Інары.
У прыватнасці на ёй размаўляюць у асобных населеных пунктах, якія знаходзяцца на беразе возера Інары.
Граматыка
Прававы статус мовы Інары-саамская мова падпадае пад дзеянне параграфа 17 дзейнічаючай Канстытуцыі Фінляндыі, згодна з якім саамскае насельніцтва мае права на захаванне і развіццё сваёй мовы і культуры. У гэтым жа параграфе зацьвержана права саамаў карыстацца сваёй роднай мовай у органах уладыКанстытуцыя Фінляндыі. № 731/1999, з папраўкамі да № 802/2007 уключна:неафіцыйны пераклад // Сайт міністэртсва юстыцыі Фінляндыі..
Сацыялінвістычныя звесткі Першай кнігай наінары-саамскай мове стала Anar sämi kiela aapis kirje ja doktor Martti Luterus Ucca katkismus, напісаная і перакладзеная ў 1859 годзе Эдвардам Вільгельмам Боргам. Але пачаткам інары-саамскага пісьменства лічыцца пераклад гісторыі Бібліі, які быў ажыццяўлён у 1906 годзе Лаўры Арвідам Ітканенам, які раней ужо перакладаў кнігі (у тым ліку працы Марціна Лютэра і англіканскага епіскапа Джона Рэйла) на гэтую мову. Пасля гэтага тэксты на інары-саамскай мове доўгі час з'яўляліся толькі ў працах лінгвістаў - у прыватнасці Франса Эймя і Эркі Ітканена. Шіатлікая літаратура на інары-саамскай мове стала выходзіць толькі ў апошнія гады, шмат у чым дзякуючы падтрымцы Саамскага парламента Фінляндыі.
У 1986 годзе была створана арганізацыя Anarâškielâ servi ("Асацыяцыя інары-саамскай мовы"). Асацыяцыя выдала шмат кніг, падручнікаў, календароў і г. д.
З 1992 года саамы ў Саамскім рэгіёне Фінляндыі - на тэрыторыі свайго традыцыйнага пражывання (абшчыны Энонтекіё, Утсйокі, Інары і паўночная частка Соданкюля) - атрымалі права выкарыстоўваць сваю мову ў якасці афіцыйнага. Ажыццяўляецца дзяржаўная падтрымка захавання мовы. Усе афіцыйныя аб'явы ў Інары, якая з'яўляецца адзінай у фінляндыі чатырохмоўнай камунай, публікуюцца на фінскай, паўночнасаамскай, інары-саамскай, і колта-саамскай мовай. Нягледзячы на гэта, толькі 10% чыноўнікаў угэтым раёне можа абслугоўваць насельніцтва, якое размашляе на інары-саамскай мове, а астальныя 90% выкарыстоўваюць фінскую.
Падзеяй у гісторыі мовы стала яго выкарыстоўванне рэперам Міккалам Мараттая (выступае пад псеўданімам Amos). 6 лютага 2006 года (у Нацыянальны дзень саамаў) Мараттая выпусціў першы поўнаметражны дыск на інары-саамскай мове.
У 1997 годзе была створана праграма "пагружэння ў мову" для дзяцей ад 3 да 6 гадоў у дзіцячых садках Інары і Інвала.
З 2007 года выдаёцца распаўсюджваемая праз інтэрнэт газета Kierâš online на інары-саамскай мове.
Згодна з меркаваннем міністра юстыцыі Анны Маі Хенрыксан, выказаным у верасні 2011 года саамскія мовы ў Фінляндыі знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Аналагічнага меркавання паводле гэтай праблемы прытрымліваецца Саамскі парламент Фінляндыі, прадстаўнікі якога лічаць намаганні дзяржавы па захаванню саамскіх моў недастатковымі, адзначаюць недахоп кадравых і матэрыяльных рэсурсаў, у тым ліку вучэбна-метадычных матэрыялаў.
Зараз у Фінляндыі ў шмат якіх дзіцыячых садках і школах Саамскага рэгіёна Фінляндыі для вывучэння саамскіх моў выкарыстоўваецца методыка "моўных гнёзд". Агульная ідэя гэтай сістэмы, заключаецца ў тым, што і навучэнне, і зносіны дзяцей паміж сабой і з настаўнікамі адбываюцца ва ўмовах поўнага моўнага пагружэння ў вывучаемую мову. У дашкольных установах Саамскага рэгіёна, у якіх прымяняецца гэта сістэма, дзеці гавораць толькі па-саамску. У інары-саамскіх школах у нулявых, першых і другіх класах школы выкладанне таксама вядзецца толькі на саамскіх мовах, потым, паступова, асобныя прадметы пачынаюць выкладаць на фінскай мове; у шостым класе колькасць прадметаў на фінскай дасягае прыкладна паловы ад іх агульнай колькасці; але, у цэлым, з выкладаннем прадметаў на гэтай мове маюцца істотныя цяжкасці, паколькі не хапае выкладчыкаў і вучэбных матэрыялаў.
7 мая 2013 года на сайце YLE Sámpi, філіяла нацыянальнай тэлерадыёвяшчальнай кампаніі Фінляндыі Yle, было апублікавана першае навасное паведамленне.
Зноскі
Спасылкі
Sámi Language Act Salminen, Tapani. Чырвоная кніга знікаючых моў ЮНЭСКА 1993. Кароткі інары-англійскі слоўнік (233 слоў) Відэакліп аб захаванні інары-саамскай мовы Інфармацыя аб мове Маратая апавядае аб сябе на інары-саамскай мове (mp3)
Катэгорыя:Саамскія мовы Катэгорыя:Мовы Фінляндыі Катэгорыя:Выміраючыя мовы