Рэйхскамісарыят Бельгія—Паўночная Францыя (, ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Трэцяга Рэйха, якая існавала ў 1944 годзе на акупаваных нямецкімі войскамі тэрыторыях Бельгіі і паўночнай частцы Францыі (дэпартаменты Нор і Па-дэ-Кале).
18 ліпеня 1944 года на акупаванай тэрыторыі Бельгіі і паўночнай частцы Францыі быў утвораны рэйхскамісарыят. У верасні 1944 года была вызвалена тэрыторыя Бельгіі, цалкам тэрыторыя Бельгіі і Паўночнай Францыі былі вызвалены да зімы 1944—1945 года.
15 снежня 1944 года тэрыторыя рэйхскамісарыята дэ-юрэ была далучана да Германіі і ўтвораны рэйхсгау Фландрыя, Валонія і Брусель.
Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Бельгія-Паўночная Францыя Катэгорыя:Францыя ў Другой сусветнай вайне Катэгорыя:Бельгія ў Другой сусветнай вайне