Юльян Балтазар Мархлеўскі ( , г. Улацлавак, Польшча — ) — дзеяч польскага і міжнароднага сацыялістычнага руху, эканаміст, публіцыст.

Біяграфічныя звесткі Скончыў Цюрыхскі ўніверсітэт (1895). Адзін з заснавальнікаў Саюза польскіх рабочых (1889), Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага (1893; з 1900 — Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы). У 1893—1904 і з 1908 у эміграцыі. У 1-ю сусветную вайну адзін з заснавальнікаў (1916) «саюза Спартака» ў Германіі. 3 1918 у Савецкай Расіі, член ВЦВК. Удзельнічаў у стварэнні Камуністычнага Інтэрнацыянала. У 1920 узначальваў Часовы польскі рэвалюцыйны камітэт у Беластоку. Адзін з заснавальнікаў (1922) і рэктар Камуністычнага ўніверсітэта нацыянальных меншасцей Захаду, першы старшыня ЦК Міжнароднай арганізацыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі (1923). Аўтар прац па гісторыі, эканоміцы, аграрным пытанні: «Фізіякратызм у даўняй Польшчы» (1897), «Польскія буржуазныя праграмы па аграрным пытанні» (1908), «Антысемітызм і рабочыя» (1913) і інш.

Выбраная бібліяграфія Pisma wybrane. Т. 1—2. Warszawa, 1952—56.

Літаратура

Катэгорыя:Камуністы Польшчы Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Польшчы Катэгорыя:Антываенныя актывісты Катэгорыя:Вязні Варшаўскай Аляксандраўскай цытадэлі Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Германіі Катэгорыя:Выпускнікі Цюрыхскага ўніверсітэта Катэгорыя:Дзеячы Камінтэрна Катэгорыя:Марксісты Катэгорыя:Дэлегаты V з’езда РСДРП