Пётр Уладзіміравіч Карповіч (, Гомель – ) – рэвалюцыянер.
Закончыў Слуцкую гімназію, падчас вучобы пазнаёміўся з А. Абуховічам. Быў актыўным удзельнікам Гомельскай сацыял-дэмакратычнай групы. Паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт, потым – у Тартускі, Берлінскі. Быў адлічаны за ўдзел у студэнцкім руху, распаўсюджанне марксісцкай літаратуры. У Берліне ён зблізіўся з эсэрамі. У 1901 годзе ў знак пратэсту супраць палітычных рэпрэсій студэнцтва смяротна параніў расійскага міністра асветы Мікалая Паўлавіча Багалепава. Карповіча прыгаварылі да 20 гадоў катаргі. Ён уцёк з Сібіры за мяжу і рыхтаваў забойства Мікалая ІІ, але справа правалілася. У 1917 годзе на параходзе з Англіі вяртаўся ў Расію. У Паўночным моры судна тарпедавала германская лодка. Пётр Карповіч загінуў. У памяць пра яго ў Гомелі названа вуліца.
Літаратура
Катэгорыя:Выпускнікі Слуцкай гімназіі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расійскай імперыі