Сва́таплук Чэх (; , вёска Остржадак, раён Бенешаў — , ) — чэшскі пісьменнік, паэт, журналіст.
Біяграфія Скончыў гімназію ў Празе, вывучаў права, працаваў у часопісах «Květy», «Lumír», «Světozor».
Творчасць Свой першы верш, «Husita na Baltu», апублікаваў у альманаху «Ruch» у 1868. Як і «Adamité», гэта твор заснаваны на гісторыі (гусіцкія войны). Яго верш «Evropa» (1878) спасылаецца на тагачасныя рэвалюцыйныя рухі, верш «Slávie» (1882) прапагандуе ідэалы славянскага адзінства, верш «Václav z Michalovic» (1880) апісвае рэлігійны прыгнёт езуітаў, верш «Lešetínský kovář» (1883) — сацыяльныя праблемы індустрыялізацыі. У кнігах лірыкі «Jitřní písně» (1887) і «Nové písně» (1888) адлюстраванае адраджэнне чэхаў, а паэтычная нізка «Písně otroka» характарызуе сацыяльныя праблемы.
Найбольш вядомыя творы Чэха — серыя сатырычных раманаў «Výlety pana Broučka» (1888, 1889), два з якіх былі ўзяты асноваю оперы Яначка «Экскурсіі пана Броўчка».
Памяць Адзін з мастоў у Празе носіць імя Сватаплука Чэха. Таксама яго імем названыя вуліцы ў розных гарадах Чэхіі.
Беларускія пераклады Пад засенню ліпы: паэма-эпапея / Сватаплук Чэх. — Мінск : Зміцер Колас, 2013. — 133, с., л. каляр. іл.
Спасылкі
Кароткая біяграфія
Катэгорыя:Пісьменнікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Чэхіі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэты XIX стагоддзя Катэгорыя:Паэты Чэхіі Катэгорыя:Журналісты паводле алфавіта Катэгорыя:Журналісты XIX стагоддзя Катэгорыя:Журналісты Чэхіі Катэгорыя:Выпускнікі Карлава ўніверсітэта