Перыяндр (; жыў у 7—6 ст. да н.э.) — тыран Карынфа (627—587 да н.э.?). Адзін з «Сямі мудрацоў».

Сын Кіпсела і Кратэіды. Лічыўся жорсткім тыранам, але і мудрацом, бо сваімі жорсткімі законамі дамогся ўмацавання дзяржавы. Вядомае яго выказванне: «Практыкаванне — гэта ўсё». Партрэты і іншыя выявы Перыяндра лічацца цалкам выдуманымі, не аснаванымі на рэальных звестках.Партрэты…

Катэгорыя:Тыраны Карынфа Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы VI стагоддзя да н. э. Катэгорыя:Філосафы Старажытнай Грэцыі