Палемон II (? — ) — апошні цар пантыйскі (37—63).

Біяграфія

Сын Коція і Антоніі Трыфайны. Па лініі маці паходзіў ад Антонія, з прычыны чаго рымскі імператар Калігула лічыў за сабой права быць царом Понта. Імператар Нерон забраў трон у Палемона (64) і далучыў Понт да правінцыі Галатыя.

Палемон ставіў багацце і асалоды вышэй за палітыку. Мяркуюць, што ён складаў вершы, і што ён быў аўтарам некалькіх эпіграм у «Грэчаскай анталогіі». Верагоднай выявай лічыцца галава з блакітнаватага малаазійскага мармуру, якая захоўваецца ў Капенгагене.

Катэгорыя:Ірадыяды Катэгорыя:Цары баспорскія Катэгорыя:Цары пантыйскія