Багатол () — горад (з 1911 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Багатольскага раёна Краснаярскага края. Насельніцтва 23,2 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1893 годзе.

Геаграфія Горад размешчаны на Транссібірскай чыгуначнай магістралі, за 240 (252) км у напрамку на захад ад Краснаярска, у паўднёвай частцы адгор’яў хрыбта Арга.

Гісторыя Горад узнік як станцыя пры будаўніцтве чыгункі і атрымаў назву ад сяла за 8 км ад яе. У 1896 годзе пабудаваны чыгуначныя майстэрні. З 1911 года горад у Марыінскім павеце Тамбоўскай губерні. З 1924 года раённы цэнтр, з 1951 года — горад краявога падпарадкавння. У 1928 годзе ў горадзе заснавана бібліятэка.

Насельніцтва

Вядомыя ўраджэнцы Віктар Якаўлевіч Крышчановіч (1915—1982) — савецкі беларускі географ, вучоны ў галіне картаграфіі і геадэзіі.

Крыніцы

Літаратура

Вдовин А. С. Боготол // Историческая энциклопедия Сибири : в 3 т. / Российская акад. наук, Сибирское отд-ние, Институт истории, Изд. дом «Историческое наследие Сибири»; [гл. ред.: В. А. Ламин; редкол.: С. С. Букин и др.]. — Новосибирск : Историческое наследие Сибири, 2010. — Т. 1: А—И. — 2010. — С. 229. — 715 с. : ил., портр., цв. ил. — ISBN 5-8402-0230-4.

Катэгорыя:Гарады Краснаярскага края Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1893 годзе