Абаза () — горад (з 1966) у Расіі, рэспубліканскага падпарадкавання ў складзе Хакасіі. Насельніцтва 17,5 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1867 годзе. Горад размешчаны ў міжгорнай катлавіне, у верхнім цячэнні ракі Абакан, за 179 км ад горада Абакана, на паўночным захадзе паднімаюцца лясістыя схілы хрыбта Кірса, на поўдні і паўднёвым усходзе — хрыбет Джойскі. Насельніцтва

Эканоміка Здабыча і ўзбагачэнне жалезнай руды (Абаканскае жалезаруднае радовішча). Мясакамбінат, леспрамгас і інш.

Катэгорыя:Гарады Хакасіі