Анатоль Аляксандравіч Воінаў (, г. Менск — ) — беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры, педагог. Кандыдат архітэктуры (1967), дацэнт (1968).

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і архітэктара Аляксандра Воінава. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут ў 1958 годзе. З 1958 года працаваў у інстытуце Белдзяржпраект. З 1963 года — старэйшы выкладчык, дацэнт кафедраў архітэктуры і горадабудаўніцтва, з 1983 года — загадчык кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў, з 1985 года — дэкан архітэктурнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1960 года. Член КПСС з 1980 года. Пражываў у г. Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы: Інстытут матэматыкі АН БССР (1964), лабараторны корпус Інстытута фізікі АН БССР (1963), 1-я чарга Вылічальнага цэнтра ЦСУ БССР на Партызанскім праспекце (1965) у Мінску, 120-кватэрныя жылыя дамы ў Светлагорску (1966). Удзельнічаў у распрацоўцы серыі № 1-434 тыпавых праектаў жылых дымоў, праектаванні зон адпачынку ў раёнах возера Нарач і Заслаўскага вадасховішча.

Навуковыя працы ў галіне гісторыі савецкай архітэктуры: навучальны дапаможнік «Гісторыя архітэктуры Беларусі. Савецкі перыяд» (Мінск, 1975), манаграфіі — «Жыллёвае будаўніцтва ў БССР» (Мінск, 1980, 1985), «Архітэктура Савецкай Беларусі» (Мінск, 1973, 1986 у аўтарскім калектыве).

Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР 1980 года за двухтомнае выданне па гісторыі архітэктуры Беларусі (з У. А. Чантурыя).

Бібліяграфія Архитектура Советской Белоруссии. — М., 1973 (в соавт.) Дом правительства Белорусской ССР. — Мн., 1975 (совм. с С. Ф. Самбуком) И. Г. Лангбард. — Мн., 1976 Жилищное строительство в Белорусской ССР. — Мн., 1980

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Гісторыкі архітэктуры Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БНТУ Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Дэканы архітэктурнага факультэта БНТУ