Станіслаў Гнядзько (нар. , сяло Візінга, Рэспубліка Комі) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў мінскім «Дынама-Юні», а з 2006 года гуляў за дубль жодзінскага «Тарпеда», часам з’яўляючыся ў асноўнай камандзе. У 2008 годзе перайшоў у бабруйскую «Белшыну», з якой у наступным сезоне выйграў Першую лігу. Аднак, разам з бабруйскім клубам не вярнуўся ў Вышэйшую лігу, а застаўся ў Першай лізе, дзе на працягу некалькіх сезонаў гуляў за розныя клубы.

У сезоне 2013 стаў іграком «Слуцка». Разам з гэтым клубам перамог у Першай лізе, і ў сезоне 2014 гуляў за «Слуцк» у Вышэйшай лізе, пераважна выходзячы на замену на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У снежні 2014 года разарваў кантракт са слуцкім клубам.

У студзені 2015 года перайшоў у армянскі клуб «Алашкерт». У ліпені таго ж года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком клуба Першай лігі «Смаргонь». У лютым 2016 года перабраўся ў «Хвалю», якой дапамог перамагчы ў Другой лізе, а сам быў прызнаны найлепшым іграком каманды ў сезоне. У сезоне 2017 гуляў за «Хвалю» ў Першай лізе.

У лютым 2018 года адправіўся на прагляд у «Ліду» і ў выніку падпісаў кантракт. У лідскай камандзе стаў іграком асновы. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2018 года пакінуў клуб.

У студзені 2019 года стаў іграком жыткавіцкага ЮАС, аднак у красавіку таго ж года перабраўся ў мікашэвіцкі «Граніт», дзе стаў адным з лідараў.

У жніўні 2020 года па справе аб дагаварных матчах быў дыскваліфікаваны на два гады.

Міжнародная кар’ера У 2007 годзе выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2009, 2013 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2016

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2004 Д2 Дынама-Юні 5 0 2005 Д3 Маладзечна 18 0 2006 Д1 Тарпеда 13 0 2007 Д1 Тарпеда 14 0 2008 (1) дубль Тарпеда 14 0 2008 (2) Д2 Белшына 11 0 2009 Д2 Белшына 24 0 2010 (1) Д2 Хваля 12 1 2010 (2) Д2 Верас 13 0 2011 Д2 Гарадзея 18 1 2012 Д2 Граніт 25 0 2013 Д2 Слуцк 24 1 2014 Д1 Слуцк 20 0 2014/15 (2) Д1 Алашкерт 12 0 2015 (2) Д2 Смаргонь 16 0 2016 Д3 Хваля 23 0 2017 Д2 Хваля 26 2 2018 Д2 Ліда 24 1 2019 Д2 Граніт 27 1 2020 (1) Д2 Граніт 12 0

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Комі Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-Юні Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Верас Нясвіж Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Алашкерт Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда