«Неверагодны лёс Амэлі Пулен» (), таксама вядомы пад назвамі «Амелі з Манмартра» і «Амелі» — французскі рамантычна-камедыйны фільм 2001 года рэжысёра Жан-П’ера Жэнэ. Галоўныя ролі выканалі Адры Тату, , , , , Жамель Дэбуз, , , , , , , , . Фільм з’яўляецца сумеснай вытворчасцю Францыі і Германіі.
Маладая дзяўчына Амелі жыве ў сваім уласным выдуманым свеце. У дзяцінстве ёй даставалася мала ўвагі, а пасля трагічнай смерці маці, бацька зусім замкнуўся ў сабе. Дзяўчынцы давялося вучыцца жыць на самоце, і яна абзавялася ўяўнымі сябрамі, а таксама ўменнем заўважаць нешта чароўнае ў самых звычайных рэчах. Жыццё парыжскай афіцыянткі ідзе сваім парадкам, пакуль аднойчы Амелі не знаходзіць у сваёй кватэры схованку з дзіцячымі скарбамі. Дзяўчына вырашае адшукаць уладальніка і вярнуць яму маёмасць. Гэтая маленькая прыгода абуджае ў Амелі нешта новае – яна вырашае пачаць умешвацца ў жыцці іншых людзей.
Прэм’еры фільма адбылася 25 красавіка 2001 года ў Францыі. Карціна атрымала шырокае прызнанне крытыкаў, якія высока ацанілі акцёрскую ігру Тату, аператарскую працу, візуальныя эфекты, мастацкую пастаноўку, гукавое афармленне, мантаж, музыку, сцэнарый і рэжысуру Жэнэ. Фільм атрымаў 60 кінаўзнагарод, сярод якіх 4 прэміі «Сезар», 2 прэміі BAFTA і 4 Еўрапейскія кінапрэміі, у тым ліку за Найлепшы еўрапейскі фільм. Фільм таксама намінаваўся на «Оскар» у пяці катэгорыях. Пры бюджэце ў 77 млн франкаў (10 млн дол.) карціна сабрала 173,9 млн дол. у сусветным пракаце. Фільм увайшоў у Кнігу рэкордаў Гінэса за самыя высокія зборы ў гісторыі французскага кіно.
Сюжэт Дзіцячыя гады Амелі праходзяць у выдуманым свеце і адзіноце. Яна ўвесь час фантазіруе і размаўляе са сваім ўяўным сябрам — кракадзілам. Яе бацька памылкова дыягнаставаў ёй парок сэрца (ён надаваў ёй занадта мала часу, з прычыны чаго пры правядзенні штомесячных медыцынскіх абследаванняў Амелі моцна хвалявалася), таму дзяўчынцы давялося вывучаць навукі дома, страціўшы магчымыасці знайсці сяброў. Маці Амелі трагічна загінула, калі ёй на галаву з вяршыні сабора Нотр-Дам звалілася турыстка-самазабойца з Канады. У садзе сямейства Пулен будуецца мініятурны маўзалей для праху загінулай. Нават там пануе цацачны, казачны свет.
Стаўшы дарослай, Амелі пакідае бацькоўскі дом. Яна працуе ў кафэ «Два Млына» на Манмартры, «пару разоў» спрабуе завязаць любоўныя адносіны з мужчынамі, але яе спробы «аказваюцца непераканаўчымі».
Амелі вельмі вынаходлівая і ўмее знаходзіць задавальненне ў маленькіх паўсядзённых радасцях: апускаючы руку ў мяшок з фасоляй, ламаючы чайнай лыжачкай скарыначку крэм брюле, пускаючы «блінцы» па каналу Сен-Мартэн.
Але вечарам 30 жніўня 1997 года — у дзень гібелі прынцэсы Дыяны (у рэальнасці прынцэса Дыяна загінула 31 жніўня) — яе жыццё змяняецца: выпадкова Амелі знаходзіць у сваёй ваннай тайнік, у якім ляжыць бляшаная скрынка з алавянымі салдацікамі, шклянымі шарыкамі і іншымі дзіцячымі скарбамі, якія належалі невядомаму хлопчыку, які жыў калісьці ў яе кватэры, цяпер ужо даросламу пяцідзесяцігадоваму мужчыне. Амелі вырашае вярнуць скрынку ўладальніку. Яна думае: калі яе задумка абудзіць у ёй якія-небудзь пачуцці, то яна ўсё жыццё прысвеціць клопату пра шчасце іншых людзей.
Амелі знаходзіць ўладальніка гэтага тайніка і з заміраннем сэрца чакае яго рэакцыі. Седзячы за стойкай бара ў кафэ, яна чуе яго прызнанне, што ён шчаслівы атрымаць такую вось вестку з дзяцінства. З гэтага часу Амелі ўмешваецца ў жыццё іншых людзей. Пасля гісторыі з вяртаннем «скарбаў» яна дапамагае адной з работніц «Двух млыноў» знайсці каханне ў вобразе пастаяннага наведвальніка — мужчыны з дыктафонам, вяртае надзею жанчыне, якая жыве ў адным доме з ёй, падрабіўшы ліст ад нябожчыка мужа. Амелі даўно раіла бацьку адправіцца ў падарожжа па свеце, але ён усё не вырашаецца з’ехаць, і Амелі просіць знаёмую сцюардэсу фатаграфаваць садовага гнома бацькі ў розных гарадах на фоне славутасцей і адсылаць атрыманыя здымкі яму.
Спазніўшыся на цягнік, Амелі застаецца начаваць у метро, а раніцай яна натаркаецца на хлопца, які шукае нешта пад адной з фотакабінак. Убачыўшы яе, ён як быццам палохаецца. Потым яна сустракае яго яшчэ раз, калі ён зноў нешта шукае каля фотакабінкі, а потым, заўважыўшы кагосьці, бяжыць за ім. Па дарозе ён губляе альбом, які знаходзіць Амелі. У гэтым альбоме налепленыя змятыя і парваныя фатаграфіі — няўдалыя здымкі, выкінутыя незадаволенымі кліентамі фотакабінак і падабраныя гэтым чалавекам. У альбоме часта сустракаецца фота аднаго і таго ж чалавека. У яго як быццам асоба без эмоцый. Гэтымі думкамі Амелі дзеліцца са «шкляным Чалавекам», адным з жыхароў яе дома. Разам яны вырашаюць разгадаць таямніцу: што за чалавек намаляваны на гэтых дзіўных фотаздымках. У рэшце рэшт высвятляецца, што гэта чалавек, які рамантуе фотакабінкі, а фоты робіць проста для праверкі, пасля чаго дзярэ і выкідвае іх.
Як аказалася, Ніно, хлопца, што страціў кнігу з фотакарткамі, хвалюе тое ж пытанне. Амелі пашчасціла разгадаць таямніцу, і яна падкідвае Ніно падказкі-загадкі: сваю фатаграфію ў масцы Зора, стрэлкі на асфальце, шарады. У выніку яны прыводзяць яго прама да таго загадкавага нежывога чалавека, намаляванага на фотаздымках. Ніно і Амелі нарэшце сустракаюцца, ведаючы, хто з іх хто. І аказваецца, што яны створаны адзін для аднаго.
Акцёрскі склад
Вытворчасць Праца над сцэнарыем Незвычайныя гісторыі, якіх шмат у фільм, у большасці маюць рэальную аснову і ўзяты з калекцыі, якую Жэнэ збіраў з 1974 года, запісваючы незвычайныя ўспаміны сваіх знаёмых. Фотакалекцыя, якую збірае Ніно, таксама мае рэальны прататып: аналагічную калекцыю збіраў сябар рэжысёра сцэнарыст Мішэль Фолька (у фінальных тытрах яму выказана падзяка); арыгінальную фотакалекцыю, аднак, паказаць у фільме не ўдалося, паколькі закон Францыі забараняе паказваць у кінафільме выпадковых людзей без іх згоды; фотакалекцыя была створана з фатаграфій акцёраў-статыстаў: акцёраў саджалі перад фотаапаратам і прасілі адлюстраваць той ці іншы выраз твару, а часцяком проста казалі: «Ой, а ў вас чаравік у крэйдзе» ці «А што гэта ў вас на лбе?» і ў гэты момант націскалі на спуск фотаапарата.
200пкс|thumb|Садовы гном з фільма «Амелі». Аснова гісторыі з садовым гномам таксама з калекцыі гісторый Жэнэ. Ідэя з вандруючым па ўсім свеце садовым гномам належала аўстралійцу, які ў сярэдзіне 1980-х гадоў, падарожнічаючы па свеце, дасылаў свайму суседу фатаграфіі з выявамі садовага гнома, якога ён узяў з яго саду. У 1990-я такія розыгрышы сталі вельмі папулярнымі ў Вялікабрытаніі і Францыі. Ідэя з вандроўнымі гномамі пасля выхаду фільма стала яшчэ больш папулярнай: яна была выкарыстана ў некалькіх камп’ютарных гульнях, відэакліпах і серыялах, а таксама легла ў аснову рэкламнай кампаніі амерыканскай турыстычнай фірмы.
Падбор акцёраў Першапачаткова Жэнэ пісаў ролю Амелі пад англійскую актрысу Эмілі Уотсан. У гэтым першым варыянце бацька Амелі быў англічанінам, які жыў у Лондане. Аднак Уотсан кепска валодала французскай мовай, і калі яна стала недасяжнай з-за канфлікту са здымкамі фільма «», Жэнэ перапісаў сцэнарый пад французскую актрысу. Рэжысёр ўбачыў Адры Тату на постары фільма 1999 года «», і яна стала першай актрысай, якую ён праслухаў на новы вобраз галоўнай гераіні.
Ад роляў у фільме адмовіліся , Катрын Фро і Ванэса Парадзі.
Здымкі Фільм здымаўся на працягу 4 месяцаў: з 2 сакавіка па 7 ліпеня 2000 года.
Большая частка фільма здымалася на натуры, на вуліцах Парыжа. Каб надаць гораду асабліва рамантычны, казачны выгляд здымачнай групе прыйшлося прыкласці нямала намаганняў. Месцы здымкаў метадычна вычышчаліся ад грызуноў, смецця і паўсюдных графіці. Асабліва складана было гэта рэалізаваць на вакзалах: Паўночным, Усходнім і Ліёнскім. Значная частка дзеяння фільма разгортваецца ў раёне Манмартр: менавіта тут знаходзяцца прадуктовая лаўка і кафэ «», дзе працуе Амелі. Каб атрымаць дазвол здымаць у кафэ, рэжысёр цэлы год вёў перамовы з гаспадаром установы. Пазней кафэ стала надзвычай папулярным сярод аматараў фільма.
Сярод іншых рэальных аб’ектаў, дзе адбываліся здымкі фільма: Дом 56 па вуліцы — Дом Амелі Кінатэатр — Кінатэатр, дзе Амелі глядзіць кіно па пятніцах Секс-шоп насупраць кабарэ «Мулен-Руж» — Секс-шоп, дзе працуе Ніно Станцыя метро «Ламарк-Каленкур»
У ліку знакамітых славутасцяў, трапілі ў кадр: базыліка Сакрэ-Кёр і канал Сен-Мартэн. Не ў Парыжы здымаўся толькі дом бацькі Амелі. Ён знаходзіўся ў муніцыпалітэце непадалёк ад Парыжа. Спецыяльна для фільма было пабудавана толькі дзве дэкарацыі: кватэры Амелі і яе суседа «шклянога чалавека».
Музычнае суправаджэнне 200пкс|thumb|Кампазітар Ян Цьерсен. Першапачаткова Жэнэ хацеў, каб саўндтрэк да фільма напісаў англійскі кампазітар . Па адной з версій, музыку Яна Цьерсена рэжысёр пачуў за рулём аўтамабіля і адразу ж замовіў увесь каталог яго прац. Ён прапанаваў кампазітару напісаць саўндтрэк «Амелі», але Цьерсен гэтым часам быў заняты працай над альбомам «». Тады Жэнэ падабраў музыку да фільма з чатырох папярэдніх альбомаў кампазітара. Трэкі добра пасавалі фільму, і тады Цьерсен пагадзіўся прыняць удзел у працы над фільмам. Ён напісаў серыю з прыблізна 15 трэкаў, якія не прызначаліся да канкрэтных сцэн, а рэжысёр выбраў патрэбныя яму кампазіцыі і размясціў, дзе палічыў патрэбным. Жэнэ даў магчымасць Цьерсену эксперыментаваць з гучаннем, дзякуючы чаму ў саўндтрэку можна пачуць такія спецыфічныя «інструменты», як пішучая машынка або роварнае кола. Сярод трэкаў, адмыслова напісаных для фільма, была і кампазіцыя «La Valse d'Amelie», якая стала лейтматывам карціны. Яна гучыць некалькі разоў за фільм у розных варыяцыях, кожны раз ствараючы розны настрой.
Выхад і прызнанне Выхад Прэм’ера фільма адбылася 25 красавіка 2001 года ў Францыі, Бельгіі і франкамоўным рэгіёне Швейцарыі. Карціна была прапанавана для ўдзелу ў конкурснай праграме Канскага кінафестывалю, аднак дырэктар фестывалю , убачыўшы ранню версію мантажа фільма, адмовіўся ўзяць яго на фестываль, назваўшы «нецікавым». Адсутнасць фільма на фестываплі выклікала спрэчкі, бо фільм быў цёпла прыняты французскімі медыя і публікай. З сярэдзіны лета фільм пачаў выходзіць у іншых краінах. Карціна таксама дэманстравалася на кінафестывалях у Карлавых Варах (6 ліпеня), Эдынбургу (12 жніўня), Таронта (10 верасня), Флісінгене (13 верасня), Афінах (20 верасня), Грэйтэр-Садберы (23 верасня), Ванкуверы (27 верасня), Хельсінках (27 верасня), Будапешце (3 кастрычніка), Аспене (3 кастрычніка), Варшаве (5 кастрычніка), Чыкага (7 кастрычніка).
Ніжэй прыведзены спіс прэм’ер фільма паводле краін у храналагічным парадку:
Зборы ЗборыКраінаПрэм’ераЗборыФранцыя25.04.2001$44,856,224ЗША02.11.2001$33,712,444Германія16.08.2001$15,361,219Італія25.01.2002$6,991,860Іспанія19.10.2001$6,820,670Вялікабрытанія05.10.2001$6,402,131Аўстралія26.12.2001$3,336,919Нідэрланды06.12.2001$1,780,773Мексіка22.02.2002$1,618,795Фінляндыя26.10.2001$1,303,623Нарвегія12.10.2001$1,220,896Аўстрыя21.09.2001$1,008,637
Фільм атрымаў вялікую папулярнасць ва ўсім свеце, агулам яго паглядзелі каля 30 мільёнаў чалавек.
У Францыі фільм выйшаў 25 красавіка 2001 года на 432 экранах. На піку колькасць экранаў дасягнула 631, а агульная колькасць прададзеных квіткоў склала 8,636,041. Па выніках 2001 года карціна заняла 2-е месца па зборах у Францыі, саступіўшы толькі першай частцы «Гары Потэра».
16 жніўня 2001 года фільм выйшаў у Германіі. На піку карціну дэманстравалі 287 кінатэатраў, а агульная колькасць гледачоў дасягнула 3,214,582. Фільм сабраў звыш 15 млн. долараў і па выніках года заняў 13-е месца па зборах.
У амерыканскі пракат фільм трапіў 2 лістапада. Стужка паказала ў ЗША самыя высокія зборы за ўвесь час сярод франкамоўных фільмаў. Зборы перавысілі 33 млн. долараў.
Зборы карціны перавысілі мільён долараў больш чым у дзесяці краінах: Францыя ($44,856,224), ЗША ($33,712,444), Германія ($15,361,219), Італія ($6,991,860), Іспанія ($6,820,670), Вялікабрытанія ($6,402,131), Аўстралія ($3,336,919), Нідэрланды ($1,780,773), Мексіка ($1,618,795), Фінляндыя ($1,303,623), Нарвегія ($1,220,896), Аўстрыя ($1,008,637).