Агено́р ( — «мужны») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.35; Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.56; Гл. Паўсаній. Апісанне Элады III 15, 8; V 25, 12. цар Ціра ў Фінікіі, сын Пасейдона і Лівіі Гігін. Міфы 157 , брат-блізня Бела (або сын Бела Нон. Дзеянні Дыяніса III 301 ), яго жонка Тэлефаса, дзеці Кадм, Фенікс, Еўропа і Кілік; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 1, 4; III 1, 1 ; або дзеці Кадм, Фасас, Кефей, Кілік, Фенікс, Еўропа, Фіней Схолии к Еврипиду. Финикиянки 217 // Лосев А. Ф. Мифология греков и римлян. М., 1996. С.211 .

Заснаваў стабрамныя Фівы Нон. Дзеянні Дыяніса IV 265 , пасля чаго выдаліўся ў Фінікію. Яго палац у Ціры згадвае Нон Нон. Дзеянні Дыяніса XL 366 . Карфаген завуць «горадам Агенора» Вергілій. Энеіда I 338 . Называецца часам царом Фракіі Этимологик Гудианов // Лосев А. Ф. Мифология греков и римлян. М., 1996. С.223 як бацька Фінея Апалоній Родаскі. Арганаўтыка II 177; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 9, 21 .

Калі Зеўс выкраў Еўропу, Агенор разаслаў сыноў на пошукі, забараніўшы ім вяртацца без сястры. Пошукі былі безвыніковымі, і юнакі рассяліліся па розных краінах.

Катэгорыя:Героі старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Блізкі Усход у старажытнагрэчаскай міфалогіі