Сяргей Цвяцінскі (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец маладзечанскай ДЮСШ-2, у маладым узросце трапіў у структуру мінскага «Дынама». У 2004 годзе стаў іграком дэбютанта Вышэйшай лігі — мінскага МТЗ-РІПА, але на наступны год страціў месца ў аснове. У 2006—2008 гадах гуляў у Вышэйшай лізе за «Нафтан», «Смаргонь» і «Савіт».
У 2009 годзе разам з «Белшынай» выйграў Першую лігу, але сам не пайшоў на павышэнне, стаўшы іграком «Граніта». Пасля сезона ў «Гарадзеі» ў 2012 годзе стаў іграком «Слуцка». У 2013 годзе разам са слуцкім клубам перамог у Першай лізе, а з сезона 2014 у якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы гуляў за «цукровых» у Вышэйшай лізе.
У студзені 2015 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам». Улетку 2015 года стаў капітанам каманды пасля таго, як Вячаслаў Грыгараў перайшоў на трэнерскую працу. Сезон 2016 таксама пачаў асноўным іграком случан, але ў чэрвені 2016 года разарваў кантракт са «Слуцкам».
У ліпені 2016 года папоўніў склад аўтсайдара латвійскай Вірслігі — клуба «Даўгаўпілс», які не здолеў выратаваць ад вылету ў другі дывізіён. У лютым 2017 года далучыўся да мінскага «Тарпеда» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам.
У студзені 2018 года пакінуў сталічную каманду і неўзабаве перайшоў у «Ліду», дзе замацаваўся ў аснове.
У студзені 2019 года стаў іграком жыткавіцкага ЮАС, аднак ужо ў сакавіку пакінуў клуб і далучыўся да «Маладзечна». У чэрвені 2019 года перабраўся ў «Андэрдог», але не згуляў за яго і хутка вярнуўся ў маладзечанскую каманду. У ліпені 2019 года стаў іграком «Смаргоні», дзе рэгулярна гуляў у аснове.
У студзені 2020 года па справе аб дагаварных матчах быў дыскваліфікаваны АБФФ на адзін год. У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы быў прысуджаны да 1 года выпраўленчых работ.
Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2005 Уладальнік Кубка Беларусі: 2005 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2009, 2013
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-Юні Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Савіт Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Даўгаўпілс Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна