Вячаслаў Грыгараў (нар. , ) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам брэсцкага «Цэнтра футбола».
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў мінскіх клубах РВАР і «РШВСМ-Алімпія», якія ўваходзілі ў сістэму барысаўскага БАТЭ, а ў 2000 дэбютаваў і ў асноўнай камандзе клуба. У сезоне 2001 трывала з’яўляўся на полі, а сезон 2002 выйшаў няўдалым, і Вячаслаў перайшоў у мінскае «Тарпеда-СКА». У 2005 годзе, пасля таго як тарпедаўцы па фінансавых прычынах адмовіліся ад удзелу ў Вышэйшай лізе, перайшоў у «Нёман».
У 2007 годзе стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта», якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу (хоць сам на некаторы час ад’ехаў у Чэхію, дзе выступаў у трэцім дывізіёне). У 2008—2009 гуляў за «Граніт» у Вышэйшай лізе, застаўся ў клубе і пасля вылету ў Першую лігу.
У 2011 годзе стаў іграком «Слуцка», дзе неўзабаве стаў адным з лідараў. Дапамог клубу ў сезоне 2013 перамагчы ў Першай лізе. У сезоне 2014 быў асноўным апорным абаронцам каманды ў Вышэйшай лізе.
У студзені 2015 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»Лошанков, Григоров, Зенько и и еще четыре футболиста продлили контракты со «Слуцком». Пачатак сезону 2015 прапусціў з-за траўмы, на полі з’явіўся толькі ў чэрвені. У жніўні 2015 года, пасля адстаўкі галоўнага трэнера случан Юрыя Крата, Грыгараў быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнераВячеслав Григоров назначен исполняющим обязанности главного тренера «Слуцка». У выніку, здолеў узняць каманду з апошняга 14-га месца на 11-е.
Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Трэнерская кар’ера У студзені 2016 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі BФутбол. Дмитрий Молош, Андрей Разин и Александр Сулима получили тренерские лицензии категории «В» УЕФА і неўзабаве быў зацверджаны на пасадзе галоўнага трэнера «Слуцка»Вячеслав Григоров официально назначен главным тренером «Слуцка». Сезон 2016 года пад кіраўніцтвам Грыгарава каманда правяла няўдала, доўгі час знаходзілася ў зоне вылету. Пасля паражэння ў верасні ад аўтсайдэра, мікашэвіцкага «Граніта», Грыгараў быў адпраўлены ў адстаўку, але неўзабаве кіраўніцтва клуба вырашыла пакінуць трэнера на пасадзе, а звольніць яго памочніка Андрэя Баса. У студзені 2017 года стала вядома, што «Слуцк» не будзе падаўжаць кантракт з трэнерамФутбол. Олег Караневский: приняли решение контракт с Григоровым не продлевать.
Пазней стаў працаваць дзіцячым трэнерам у структуры «Мінска». У снежні 2019 года стаў галоўным трэнерам жаночай каманды «Мінск»Григоров возглавил женскую команду "Минска". Пакінуў пасаду ў кастрычніку 2020 годаЛухвич сменил Григорова на посту главного тренера женской команды "Минска".
У пачатку 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб брэсцкага «Руха» ў якасці старшага трэнера. У жніўні 2021 года, пасля адстаўкі Кірыла Альшэўскага, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнераВячеслав Григоров назначен исполняющим обязанности главного тренера "Руха". У снежні 2021 года быў зацверджаны галоўным трэнерам, падпісаўшы двухгадовы кантрактВячеслав Григоров назначен исполняющим обязанности главного тренера "Руха". У пачатку 2022 года рыхтаваў каманду да новага сезона, застаўся ў клубе і ў сакавіку, пасля таго як «Рух» зняўся з Вышэйшай лігі"С финансированием все должно быть хорошо". Как "Рух" перестраивается для участия во второй лиге, аднак у красавіку брэсцкі клуб адмовіўся і ад удзелу ў Другой лізе. Тым не меней, Грыгараў застаўся працаваць з юнацкімі камандамі «Руха», якія працягвалі выступаць у юнацкім першыстве, а з лета, пасля таго як акадэмія «Руха» была пераўтворана ў «Цэнтра развіцця футбола», перайшоў туды. У пачатку 2023 года ўзначаліў каманду «Цэнтра футбола», якая заявілася ў Другую лігу.
У жніўні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2002 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2000 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2001 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2013
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 1998 Д3-А РВАР 20 2 1999 Д3-А РВАР 20 3 2000 (1) Д3-А РШВСМ-Алімпія 4 1 2000 (2) Д1 БАТЭ 12 2 2001 Д1 БАТЭ 23 2 2002 Д1 БАТЭ 5 0 2003 Д1 Тарпеда-СКА 15 0 2004 Д1 Тарпеда-СКА 25 2 2005 Д1 Нёман 20 1 2006 Д1 Нёман 17 0 2007 (1) Д2 Граніт 12 1 2007/08 (1) Д3 Мутэніцы ? ? 2008 Д1 Граніт 25 2 2009 Д1 Граніт 12 0 2010 Д2 Граніт 24 0 2011 Д2 Слуцк 28 1 2012 Д2 Слуцк 19 2 2013 Д2 Слуцк 25 1 2014 Д1 Слуцк 27 0 2015 Д1 Слуцк 8 0
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК РВАР Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК РШВСМ-Алімпія Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Мутэніцы Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Слуцк Катэгорыя:Трэнеры ЖФК Мінск Катэгорыя:Трэнеры ФК Рух Брэст Катэгорыя:Трэнеры ФК Цэнтр футбола Брэст