Уладзімір Брылеўскі (, в. Лоск, Ашмянскі павет, Віленская губерня, цяпер Валожынскі раён, Мінская вобласць — , Галівуд, Фларыда, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч, журналіст.

Біяграфія Скончыў афіцэрскую школу ў Дэмбліне, вучыўся ў сельскагаспадарчым інстытуце ў Пулавах.

Падчас нямецкай акупацыі Беларусі быў начальнікам Смаргонскага, потым Жодзішкаўскага паветаў. Летам 1943 арыштаваны, некаторы час утрымліваўся ў Вілейскай турме, затым адпраўлены ў канцлагер, аднак па дарозе ў яго ўцёк. Паўлеальна пераехаў у Рыгу, дзе працаваў карэктарам часопіса «Новы шлях». З канца 1944 — эміграваў у Германію. Арганізаваў беларускую школу ў Гановеры.

З канца 1940-х пераехаў у ЗША, жыў у Саўт-Рыверы, браў удзел у грамадскім жыцці, супрацоўнічаў з польскім часопісам «Культура» (Парыж, галоўны рэдактар Ежы Гедройц). Надрукаваў у газеце «Беларус» і часопісе «Беларуская думка» ўспаміны пра дзеячаў беларускага нацыянальнага руху — Вацлава Іваноўскага, Радаслава Астроўскага, Вінцэнта Гадлеўскага, Хведара Ільяшэвіча, Канстанціна Езавітава. Спрычыніўся да заснавання парафіі Св. Еўфрасінні Полацкай.

Разам з жонкай Лянгінай пахаваны на Беларускіх могілках у Саўт-Рыверы.

Літаратура

Гардзіенка, А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. — Смаленск: [Б. в.], 2009. — 428 с., с. іл. — С. 258. — (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 16).

Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі Катэгорыя:Беларусы ў Германіі Катэгорыя:Беларусы ў ЗША Катэгорыя:Зняволеныя Вілейскай турмы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Валожынскім раёне