Злучаныя Правінцыі Цэнтральнай Амерыкі або Федэрацыя Цэнтральнай Амерыкі () — федэратыўная дзяржава ў 1823—1840 гадах на тэрыторыі Цэнтральнай Амерыкі, якая складалася з штатаў (правінцый) Гватэмала, Гандурас, Сальвадор, Нікарагуа, Коста-Рыка і Лос-Альтас, створаная пасля выхаду іх са складу Мексіканскай імперыі. Сталіца — горад Гватэмала.
Палітыка Прынятая ў лістападзе 1824 года канстытуцыя Злучаных Правінцый Цэнтральнай Амерыкі адмяняла рабства, гарантавала свабоду друку, скасоўвала феадальныя тытулы. Заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму парламенту; на чале федэрацыі стаяў прэзідэнт. У 1830 годзе прэзідэнтам Злучаных Правінцый быў абраны ліберал Франсіска Морасан, які праводзіў актыўную антыклерыкальную палітыку. Супраць Морасана выступілі кансерватары, развязалі грамадзянскую вайну, што прывяло да распаду федэрацыі. Спробы аднавіць Злучаныя Правінцыі Цэнтральнай Амерыкі не мелі поспеху.
Літаратура Batres Jauregui, Antonio. La America Central ante la historia. (1821—1921). / Guatemala. — 1949 Facio, Rodrigo Trayectoria y crisis de la Federacion Centroamericana / San Jise — 1949 Chamorro, Pedro J. Historia de la Federacion de la America Central (1823—1840). / Madrid — 1951 Herrarte, Alberto La union de Centroamerica, tragedia y esperanza / Guatemala, — 1955 Humberto Montes, Arturo Morazan y la Federacion Ceentroamericana / Mexico — 1958 Karrnes L., Thomas. The Failure of Union. Central America, 1824—1960 / Chapel Hill — 1961
Катэгорыя:Гісторыя Гандураса Катэгорыя:Гісторыя Гватэмалы Катэгорыя:Гісторыя Коста-Рыкі Катэгорыя:Гісторыя Нікарагуа Катэгорыя:Гісторыя Сальвадора Катэгорыя:Гісторыя Цэнтральнай Амерыкі