Бедржых Вшэмір фон Берхтальд (; Фрыдрых Берхтальд, ; 1781—1876) — чэшскі урач і батанік.
Біяграфія Бедржых Вшэмыр фон Берхтальд пасля заканчэння ў 1804 годзе Карлава ўніверсітэта заставаўся пры . Апроч заняткаў доктарскай практыкай большую частку свайго часу прысвячаў прыродазнаўчым навукам, у першую чаргу батаніцы.
Пасля 11 гадоў медыцынскай практыкі ён прыняў рашэнне заняцца выключна навукай і цалкам прысвяціць сябе даследаванню прыроды. З навуковымі мэтамі ён з 1834 па 1842 гады здзейсніў шэраг падарожжаў па шматлікіх еўрапейскіх краінах, Паўночнай Афрыцы і Малой Азіі, у 1846 годзе ён пабываў у Паўднёвай Амерыцы большую частку часу падарожнічаючы па Бразіліі.
На мяжы 1830—40 гадоў ён апублікаваў шматтомную працу па флоры Багеміі. У суаўтарстве з выдатнымі чэшскімі батанікамі братамі Каралам і Янам Прэсламі ім было апублікавана некалькіх навукова-даследчых прац. Першы чэшскі аўтар, які апублікаваў батанічную працу пра бульбу — «Die kartoffeln.».
Быў прыхільнікам руху Чэшскага нацыянальнага адраджэння, разам са сваім зводным братам браў удзел у стварэнні Пражскага Нацыянальнага музея.
Яго імем быў названы род раслін , пазней гэта назва ўвайшла ў сінаніміку роду .
Навуковыя працы O přirozenosti rostlin, aneb, Rostlinář. Prag: Joz. Krarse 1820. (совместно с Я. С. Пресл) Die Rubiaceen Böheims. 1838. Ökonomisch-technische Flora Böhmens. у 6 тамах, Prag: Gedruckt bei J.H. Pospischil, 1836—43. т.1 Die kartoffeln. (Solanum tuberosum C.Bauh.) Deren geschichte, charakteristik, nützlichkeit, schädlichkeit, kultur, krankheiten etc., mit ausführlichen angaben ihrer industriellen anwendung. Prag, Druck von G. Haase söhne, 1842.
Спасылкі Bedřich Všemír Berchtold z Uherčic
Катэгорыя:Батанікі Чэхіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў раёне Індржыхуў-Градзец