Контр-адміра́л — воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў ВМФ (ВМС) некаторых дзяржаў свету, па рангу вышэй за капітана 1-га рангу, але ніжэй чым віцэ-адмірал. Адпавядае званню генерал-маёр ў іншых відах узброеных сіл.
У Еўропе з’явілася ў XII ст. ў Венецыі і Генуі, а затым распаўсюдзілася на флаты іншых краін (у Польшчы ўведзена ў XVII ст., у Расіі — на пачатку XVIII ст.. У СССР устаноўлена ў 1940 годзе).
У ВМФ ЗША існуе дзве ступені — малодшая (адпавядаючая існуючаму ў некаторых краінах званню ў сухапутных войсках брыгадны генерал) і старшая (адпавядае званню генерал-маёр).
Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай воінскай часці, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова «гвардыі».
Да воінскага звання ваеннаслужачага або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе ці адстаўцы, дадаюцца адпаведна словы «запасу» або «у адстаўцы».
Контр-адміралы ў Беларусі Контр-адміралы, якія нарадзіліся ў Беларусі: Анатоль Раманавіч Азаронак (1968) Васіль Емяльянавіч Ананьіч (1944) Вячаслаў Міхайлавіч Апанасенка (1998) Пётр Міхайлавіч Аўдзейчык (1944) Пётр Ціханавіч Бандарэнка (1942) Сяргей Сцяпанавіч Варкоў (1953) Сяргей Барысавіч Вярхоўскі (1944) Генадзій Рыгоравіч Гавака (1965) Аляксандр Сяргеевіч Галубкоў (1985) Анатоль Васілевіч Гаўрылаў (1995) Антон Іосіфавіч Гурын (1951) Барыс Глебавіч Давыдовіч (?) Аляксандр Уладзіміравіч Дзянскевіч (2002) Уладзімір Сцяпанавіч Дзянісаў (1958) Уладзімір Іванавіч Домнін (1994) Уладзімір Мікалаевіч Дронаў (1996) Пётр Сцяпанавіч Дронін (1969) Аляксандр Маркавіч Еўдакіменка (1982) Зігмунд Іванавіч Жабко (1991) Оскар Саламонавіч Жукоўскі (1957) Уладзімір Іванавіч Жылінкоў (2009) Мікалай Піліпавіч Заяц (1940) Уладзімір Апанасавіч Зенчанка (1988) Мікалай Георгіевіч Ізачык (1949) Вячаслаў Уладзіміравіч Казлоўскі (2000) Рыгор Мікалаевіч Каралькоў (1998) Мікалай Паўлавіч Качановіч (1988) Станіслаў Мікалаевіч Козінцаў (1992) Георгій Георгіевіч Косцеў (1978) Міхаіл Георгіевіч Кулак (1988) Вячаслаў Міхайлавіч Лагір (1992) (1954) Уладзімір Іванавіч Маркоўскі (1957) Георгій Іосіфавіч Міхалькоў (1940) Міхаіл Васілевіч Павядзёнак (1984) (1944) Мікалай Браніслававіч Паўловіч (1944) Анатоль Антонавіч Пасініцкі (1993) Канстанцін Іванавіч Сакольскі (1944) Мікалай Аляксеевіч Скок (1997) Максім Пятровіч Скрыганаў (1940) Іван Даміянавіч Снітко (1949) Павел Аляксеевіч Трайнін (1940) Аляксандр Сямёнавіч Філімонаў (1958) Валерый Усеваладавіч Хаткевіч (2006) Валянцін Васілевіч Холад (1988) Васіль Мікалаевіч Храпко (1982) Яфім Антонавіч Цітоў (1958) Навум Ізраілевіч Цырульнікаў (1949) Яўгеній Георгіевіч Шулакоў (1951) Дзмітрый Канстанцінавіч Ярашэвіч (?)
Літаратура
Катэгорыя:Ваенна-марскія званні Катэгорыя:Ваеннае кіраванне Катэгорыя:Ваенная гісторыя Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл Расіі