Рэвалюцыя ў Егіпце — серыя вулічных дэманстрацый і пратэстаў у Каіры, Александрыі і некаторых іншых гарадах (у тым ліку ў сталіцах замежных дзяржаў каля пасольстваў Егіпта) з 25 студзеня па 11 лютага 2011 года, якая прывяла да адстаўкі спачатку ўрада, а затым і прэзідэнта Хосні Мубарака, які знаходзіўся ва ўладзе з 1981 года. У выніку рэвалюцыі да ўлады спачатку прыйшоў часовы ваенны ўрад, а затым на прэзідэнцкіх выбарах 2012 года перамогу атрымаў кандыдат ад братоў-мусульман Махамед Мурсі.

Акрамя адстаўкі прэзідэнта пратэстуючыя патрабавалі адмены надзвычайнага становішча, барацьбы з беспрацоўем, павелічэння мінімальнай заработнай платы, рашэнняў праблем недахопу жылля, росту коштаў на харчаванне, адсутнасці свабоды слова і нізкага ўзроўню жыцця.

Перадгісторыя і прычыны

Паводле меркавання шэрагу экспертаў і журналістаў асноўнымі прычынамі хваляванняў у Егіпце з’яўляюцца: нязменнае 30-гадовае знаходжанне ва ўладзе аднаго клана, як следства — немагчымасць для апазіцыйных кланаў рэалізаваць свае амбіцыі, беспрацоўе, адсутнасць механізмаў сацыяльнай абароны немаёмных пластоў насельніцтва, а таксама некаторыя структурна-дэмаграфічныя фактары.

Паводле заўваг шматлікіх аналітыкаў пратэсты ў Егіпце падшпіліла рэвалюцыя ў Тунісе, выклікаўшы эфект даміноРБК daily: Антыўрадавыя дэманстрацыі перакінуліся з Туніса ў Егіпет. Падобна Тунісу напачатку егіпецкіх хваляванняў мелі месца выпадкі публічных самаспаленняў. Так 17 студзеня студэнт спаліў сябе перад будынкам парламента ў КаірыNEWSru.co.il: Студэнт здзейсніў акт самаспалення перад будынкам парламента ў Каіры. Як і хваляванні ў Тунісе, хваляванні ў Егіпце былі падрабязна асветлены сусветнымі інфармагенцтвамі і атрымалі розныя імёны: «Твітэрная рэвалюцыя»Лента.ру: Ближний Восток: Твиттерная революция, «Маладзёжная» , «Гарчычная»Журналист Сергей Пашков назвал египетские выступления «Горчичной революцией» (видеорепортаж, содержащийся на ссылке; 3:17), «Курортная»В репортаже корреспондентов программы «Сейчас» 5 канала (г. Санкт-Петербург, 29.01.2011 г. 16:00), «Дынная»BulPhoto: Египетски граждани подкрепиха бунта пред посолството в София , «Рэвалюцыя пірамід», а таксама «Фінікавая» (назва, якая ўжо ўжывалася ў якасці аднаго з найменняў туніскай рэвалюцыіНоволитика: Поднимет ли «финиковая революция» в Тунисе ветер перемен на Арабском Востоке? ).

Ваенны пераварот

4 ліпеня 2013 года ў Егіпце адбыўся ваенны пераварот, які ўзначаліў ваенны міністр генерал-палкоўнік Абдул Фатах Халіл ас-Сісі. Прэзідэнт Мурсі быў арыштаваны. Ваенны пераварот падтрымала секулярная апазіцыя, копцкая царква і Махамед эль-Барадэі. Главой дзяржавы стаў старшыня Канстытуцыйнага суда краіны Адлі МансурУ Егіпце адбыўся ваенны пераварот, прэзідэнт Мурсі арыштаваны

Спасылкі

Savvy Міжнародная аналітыка - Егіпет — стан перманентнай рэвалюцыі Частка 2 Savvy Міжнародная аналітыка- Егіпет — стан перманентнай рэвалюцыі Al Jazeera: Timeline: Egypt unrest CNN: Unrest in Egypt Каляровыя рэвалюцыі — працэс пераразмеркавання ўлады ўнутры эліт: інтэрв’ю пра пратэсты ў Егіпце. ІА REX, 07.02.2011. Анатомія егіпецкай контррэвалюцыі

Катэгорыя:Рэвалюцыі ў Егіпце Егіпет Егіпет Катэгорыя:2011 год у Егіпце Катэгорыя:2012 год у Егіпце