Тын ці астрог, парка́н, паліса́д (, , ; таксама і ) — абарончае збудаванне, якое складаецца з раду драўляных слупоў, убітых ці ўкапаных ніжнімі канцамі ў грунт.Піваварчык; Якімовіч.

Таксама астрогам на землях Беларусі называлася частка горада, абнесеная сцяной-астрогам (напрыклад, у Мазыры, Крычаве).

Верхнія канцы слупоў могуць быць завостранымі (астрогПаводле Якімовіча.), слупы могуць мацавацца з нахілам, мець дадатковыя папярочныя мацаванні, падпірацца каменнем знізу і інш. Тын (астрог) мог быць самастойнай загародай, або дапаўняць вал.

Гісторыя Найпрасцейшае, вядомае са старажытнасці, абарончае збудаванне, якое выцясніла дагістарычныя загароды з калючага кустоўя вакол паселішчаў; простасць і хуткасць выканання зрабілі яго пераважным тыпам умацаванняў у тых мясцовасцях, дзе існавалі запасы лесу (напрыклад, у Англіі — да сяр. 12 ст., на землях Русі — да пач. 13 ст.). З развіццём вайсковай справы, на Захадзе былі выцесненыя каменнымі ўмацаваннямі. Як тымчасовыя палявыя ўмацаванні, тыны (палісады) ўжываліся і ў новы час (19 ст.).

У Беларусі На землях Беларусі астрогі вядомыя з часоў жалезнага веку. Пашыраны ў абарончым будаўніцтве 9—14 ст. У драўляных замках 16—18 ст. выцесненыя гароднямі і тарасамі, але выкарыстоўваліся на меней важных участках абароны і пры неабходнасці хутка збудаваць абарончую сцяну. Вядомыя ў замках Віцебска, Полацка, Мазыра, Рагачова і інш., таксама як агараджальная канструкцыя феадальных сядзіб (Дастоева, сучасны Іванаўскі раён).Якімовіч. Астрогамі часам абкружалі вёскі і мястэчкі.

Астрогі ў складзе замкавых комплексаў мелі ў верхніх частках баявыя галерэі з абламамі і стрэшкамі з драніцы ці гонты. Астрогі ў феадальных сядзібах выконваліся ў выглядзе простай сцяны.

Крыніцы

Літаратура

Піваварчык С. Наземные конструкции… С.57.

Катэгорыя:Фартыфікацыя