thumb|Помнік брату і сястры Шолям і «Белай ружы» перад Мюнхенскім універсітэтам «Бе́лая ру́жа» () — рух супраціву ў нацысцкай Германіі, які складаўся са студэнтаў і прафесара філасофіі Мюнхенскага ўніверсітэта. Група праіснавала ад чэрвеня 1942 года да лютага 1943 года. Яе дзейнасць палягала ў ананімным распаўсюдзе ўлётак, якія заклікалі да актыўнага супраціву рэжыму Адольфа Гітлера. Шэсць галоўных членаў арганізацыі былі арыштаваны гестапа і пакараны абезгалоўліваннем у 1943 годзе. У гонар брата і сястры Шоль, а таксама прафесара Губера названыя дзве плошчы перад галоўным будынкам Мюнхенскага ўніверсітэта.
Літаратура Detlef Bald: Die Weiße Rose. Aufbau, Berlin 2003, ISBN 3-351-02546-7 Harald Steffahn: Die Weiße Rose. Rowohlt, Reinbek 1992, ISBN 3-499-50498-7
Спасылкі
Die Weiße Rose Stiftung Дэталёвая інфармацыя пра «Белую ружу» Дасье на старонцы Федэральнага цэнтра палітычнай асветы: акцыі супраціву, допыты, судовы працэс, апошнія дні жыцця
Катэгорыя:Антыфашысцкія рухі і арганізацыі Катэгорыя:Рух Супраціўлення ў Германіі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Трэцім рэйху Катэгорыя:Пакараныя смерцю на гільяціне *