Басты́нь (, ) — аграгарадок у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Бастынскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 18 км у напрамку на паўночны захад ад горада Лунінец, за 250 км ад Брэста, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Люшча.

Гісторыя

З 12 кастрычніка 1940 года ў Бастынскім сельсавеце Лунінецкага раёна Пінскай вобласці, яго цэнтр. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, вёска ўвайшла ў склад Дзятлавіцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 8 верасня 1959 года вёска пералічана ў склад Валуцкага сельсавета, дзе стала яго цэнтрам, сельсавет перайменаваны ў БастынскіРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11..

Насельніцтва 1995 год — 710 двароў, 1971 жыхар. 1996 год — 678 двароў, 1904 жыхары. 1999 год — 1699 жыхароў. 2010 год — 1342 жыхары.

Славутасці

На могілках знаходзіцца склеп-пахаванне Феліцыі Дваракоўскай са Скакоўскіх 1833 года — Брацкая магіла (1944) — Побач з месцам, дзе змяшчалася страчаная Царква Святой Параскевы Пятніцы, у 1990-х пабудавана новая аднайменная пратэстанцкая царква. Свята-Параскева-Пятніцкая царква (1998).

Страчаная спадчына Царква Святой Параскевы Пятніцы, пабудаваная ў 1750 годзе і страчаная ў 1980-х. Сядзіба Друцкіх-Любецкіх XVIII стагоддзя, страчаная ў 1939 годзе.

Вядомыя асобы (нар. 1947) — мэр горада Краматорска Данецкай вобласці Украіны з 2006 года. Анатоль Расціслававіч Бензярук (нар. 1969) — беларускі журналіст.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Лунінецкі райвыканкам Населеныя пункты Рэспублікі Беларусь Бастынь на GeoNames Бастынь на сайце Radzima.org

Катэгорыя:Бастынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лунінецкага раёна