Адборачны турнір чэмпіянату свету 2014 пачаўся 15 чэрвеня 2011 і завяршыўся 20 лістапада 2013 FIFA.com — Financial report presented , Brazil 2014 slots & host countries decided .

3 сакавіка 2011 ФІФА размеркавала месцы ў фінальным турніры па рэгіянальных канфедэрацыі. Размеркаванне месцаў засталося такім жа, як і для двух папярэдніх чэмпіянатаў свету. Адно месца зоймуць гаспадары турніру, канфедэрацыі атрымаюць 29 гарантаваных месцаў у фінальным турніры, яшчэ 2 месцы будуць занятыя пераможцамі міжкантынентальных стыкавых матчаў; склад пар іх удзельнікаў быў вызначаны лёсаваннем 29 ліпеня 2011 FIFA.com — Financial report presented, Brazil 2014 slots & host countries decided 2014 FIFA World Cup Brazil™ Preliminary Draw . Лёсаванне ў зонах УЕФА (1 раўнд), КАФ (1 і 2 раўнды), КАНКАКАФ (2 і 3 раўнды), АФК (3 раўнд) і КФА (2 раўнд) адбылася 30 ліпеня 2011 у Рыа-дэ-Жанейра.

Першы матч адборачнага турніру адбыўся 15 чэрвеня 2011 (Мантсерат - Беліз, зона КАНКАКАФ), апошні - 20 лістапада 2013 года (Уругвай - Іарданія, міжкантынентальны стыкавы матч).

Удзельнікі У адборачным турніры прымалі ўдзел зборныя 203 з 208 краін, якія ўваходзілі ў ФІФА на пачатак адборачнага цыклу (Паўднёвы Судан быў прыняты ў ФІФА 25 мая 2012 года).

Бразілія як арганізатар чэмпіянату аўтаматычна атрымала месца ў фінальным турніры.

Бутан, Гуам і Маўрытанія адмовіліся ад удзелу ў турніры.

Брунэй знаходзіўся пад дзеяннем забароны ФІФА на ўдзел у міжнародных матчах да апошняга дня рэгістрацыі заявак на ўдзел у турніры. Забарона была знята 31 мая 2011 года, ужо пасля лёсавання 1-га і 2-га раўндаў адборачнага турніру ў азіяцкай зоне, якая адбылася двума месяцамі раней, 30 сакавіка 2011 года.

Сірыя была дыскваліфікавана за ўдзел у матчах гульца без сірыйскага грамадзянства.

Багамы і Маўрыкій зняліся з турніру пасля лёсавання, прычым Багамы паспелі правесці 2 гульні.

Выйшлі ў фінальны турнір ЗборнаяКваліфікацыяДата выходаў фінальны турнірУдзелу фінальныхтурнірахЗапарАпошні разЛепшы вынікРэйтынгна момантпачатку турніруГаспадарка30 кастрычніка 20072020 2010Чэмпіён (1958, 1962, 1970, 1994, 2002)3Азія, група В,1-е месца4 чэрвеня 201355 20101/8 финала (2002, 2010)46Азія, група В,2-е месца18 чэрвеня 201343 20101/8 фінала (2006)62Азія, група A,1-е месца18 чэрвеня 201341 2006Групавы раўнд (1978, 1998, 2006)43Азія, група A,2-е месца18 чэрвеня 201398 20104-е месца (2002)57Еўропа, Група D,1-е месца10 верасня 2013103 20102-е месца (1974, 1978, 2010)15Еўропа, Група B, 1-е месца10 верасня 20131814 2010Чэмпіён (1934, 1938, 1982, 2006)9Паўночная Амерыка, 1-е месца10 верасня 2013107 20103-е месца (1930)13Паўночная Амерыка, 2-е место10 верасня 201341 20061/8 фінала (1990)28Паўднёвая Амерыка, 1-е месца10 верасня 20131611 2010Чэмпіён (1978, 1986)5Еўропа, Група A, 1-е месца11 кастрычніка 2013121 20024-е месца (1986)11Еўропа, Група Е, 1-е месца11 кастрычніка 2013103 20101/4 фінала (1934, 1938, 1954)6Без дасягненняў каманды ФРГ, афіцыйным пераемнікам якой з'яўляецца каманда Германіі - 8 удзелаў, з іх 6 запар. Лепшыя дасягненні адзінай германскай каманды - 2 месца ў 2002 і тройчы 3 месца (1934, 2006, 2010). Таксама адзін раз у фінальным турніры чэмпіяната свету гуляла зборная ГДР (1974).Еўропа, Група C, 1-е месца11 кастрычніка 20131816 2010Чэмпіён (1954, 1974, 1990)2Паўднёвая Амерыка, 2-е месца11 кастрычніка 201351 19981/8 фінала (1990)8Зборная СССР, часткай якога з'яўлялася Расія прымала ўдзел у чэмпіянатах свету 7 разоў. Лепшы вынік — 4 месца ў 1966 году.Еўропа, Група F, 1-е месца15 кастрычніка 201331 2002Групавы раўнд (1994, 2002)19Зборная Югаславіі, часткай якой з'яўлялася Боснія і Герцагавіна мела 9 удзелаў у чэмпіянатах свету. Лепшы вынік - двойчы 4 месца ў 1930 і 1962 гадах.Еўропа, Група G, 1-е месца15 кастрычніка 201311——21Еўропа, Група H, 1-е месца15 кастрычніка 2013145 2010Чэмпіён (1966)10Еўропа, Група I, 1-е месца15 кастрычніка 20131410 2010Чэмпіён (2010)1Паўднёвая Амерыка, 3-е месца15 кастрычніка 20139220103-е месца (1962)14Паўднёвая Амерыка, 4-е месца15 кастрычніка 201331 20061/8 фінала (2006) 26Паўночная Амерыка, 3-е месца15 кастрычніка 201332 2010Групавы раўнд (1982, 2010)33Афрыка, пераможца стыкавых матчаў16 лістапада 201352 20101/8 фінала (1994, 1998)44Афрыка, пераможца стыкавых матчаў16 лістапада 201333 2010Групавы раўнд (2006, 2010)23Афрыка, пераможца стыкавых матчаў17 лістапада 201372 20101/4 фінала (1990)56Афрыка, пераможца стыкавых матчаў19 лістапада 201333 20101/4 фінала (2010)37Зборная Францыі, часткай якой з'яўляўся Алжыр да 1962 года, мела ў гэты перыяд 5 удзелаў у чэмпіянатах свету. Лепшы вынік - 3 месца ў 1958 годзе.Афрыка, пераможца стыкавых матчаў19 лістапада 201342 2010Групавы раўнд (1982, 1986, 2010)22Еўропа, пераможца стыкавых матчаў19 лістапада 201332 2010Групавы раўнд (1994, 2010)12Зборная Югаславіі, часткай якой з'яўлялася Харватыя мела 9 удзелаў у чэмпіянатах свету. Лепшы вынік - двойчы 4 месца ў 1930 і 1962 гадах.Еўропа, пераможца стыкавых матчаў19 лістапада 201341 20063-е месца (1998)18Еўропа, пераможца стыкавых матчаў19 лістапада 201364 20103-е месца (1966)4Еўропа, пераможца стыкавых матчаў19 лістапада 2013145 2010Чэмпіён (1998)17Паўночная Амерыка, пераможца міжкантынентальных стыкавых матчаў20 лістапада 2013156 20101/4 фінала (1970, 1986)20Южная Америка, пераможца міжкантынентальных стыкавых матчаў20 лістапада 2013122 2010Чэмпіён (1930, 1950)7

Рэгламент

Матчы адборачнага турніру маглі праводзіцца ў адным з трох фарматаў:

Групавы турнір па кругавой сістэме ў два круга: кожная каманда ў групе гуляе з кожнай два матчы, па адным на полі кожнага з супернікаў; Гульні на выбыванне: пара каманд праводзіць два матчы, па адным на полі кожнага з супернікаў; Групавы турнір па кругавой сістэме ў адзін круг на поле аднаго з удзельнікаў ці на нейтральным полі.

Пры правядзенні матчаў па першых двух фарматам перанос гульні ў іншую краіну дапускаўся толькі з дазволу аргкамітэта ФІФА.

  Дадатковыя паказчыкі пры роўнасці ачкоў у двух і больш каманд (артыкул 41.5):

Розніца забітых і прапушчаных галоў Колькасць мячоў, забітых ва ўсіх гульнях Вынік гульняў паміж сабой (ачкі, рознасць мячоў, колькасць забітых мячоў) Лёсаванне

Пры правядзенні матчаў на выбыванне перамагала каманда, якая забіла больш галоў па суме двух матчаў. Пры роўнай колькасці галоў дзейнічала правіла гола, забітага на чужым полі. Калі па заканчэнні асноўнага часу другога матчу рахунак па суме гульняў роўны і абедзве каманды забілі роўны лік галоў на чужым полі або не забілі ніводнага, прызначаўся дадатковы час (два тайма па 15 хвілін). Дадатковы час з'яўляецца часткай другога матчу: калі абедзве каманды забілі роўны лік галоў у дадатковы час, перамагала каманда гасцей па правілу гола на чужым полі. Калі абедзве каманды не забілі ў дадатковы час ні аднаго гола, прызначаліся пасляматчавыя пенальціhttp://www.fifa.com/mm/document/tournament/competition/01/47/38/17/regulationsfwcbrazil2014_en.pdf .

Еўропа (УЕФА)

У фінальны турнір выйшлі 13 каманд.

53 зборныя былі разбіты на дзевяць груп: восем груп па шэсць каманд і адну з пяццю зборнымі.

Пераможцы дзевяці груп выйшлі напрамую ў фінальную стадыю. Восем уладальнікаў другіх месцаў з лепшымі паказчыкамі прынялі ўдзел у спараных стыкавых матчах, якія вызначылі яшчэ чатырох удзельнікаў фінальнага турніру. Боснія і Герцагавіна ўпершыню ў сваёй гісторыі прабілася ў фінальную частку чэмпіянату свету ці Еўропы, перамогшы ў групе G.

Паўднёвая Амэрыка (КАНМЕБОЛ)

У турніры ўдзельнічалі 9 зборных, у фінальны турнір наўпрост выйшлі чатыры каманды — Аргенціна, Калумбія, Чылі і Эквадор.

Зборная Уругвая якая заняла пятае месца ў турніры таксама прайшла на чэмпіянат свету пасля таго, як прыняла ўдзел у 2 міжкантынентальных стыкавых матчах са зборнай Іарданіі, якая заняла пятае месца ў АФК, і перамагла яе.

Афрыка (КАФ)

У турніры ўдзельнічалі 52 зборных. З іх у фінальны турнір выйшлі пяць каманд — Нігерыя, Кот-д'Івуар, Камерун, Гана і Алжыр.

Паўночная Амэрыка (КАНКАКАФ)

У турніры ўдзельнічалі 35 зборных, з іх у фінальны турнір наўпрост выйшлі тры каманды — ЗША, Коста-Рыка і Гандурас. Чацвёртая каманда, Мексіка, таксама прайшла — яна ўдзельнічала ў міжкантынентальных стыкавых матчах з пераможцам адборачнага турніру зоны КФА, Новай Зеландыяй. Мексіка стала пераможцам і кваліфікавалася на чэмпіянат свету.

Азія (АФК)

У турніры ўдзельнічалі 43 зборных, з іх у фінальны турнір выйшлі чатыры каманды — Японія, Аўстралія, Іран і Рэспубліка Карэя. Зборная Іарданіі якая заняла пятае месца (пасля перамогі ў кантынентальных стыкавых матчах супраць зборнай Узбекістана) ўдзельнічала ў міжкантынентальных стыкавых матчах са зборнай Уругвая, якая заняла пятае месца ў КАНМЕБОЛ, і саступіла ёй.

Акіянія (КФА)

У турніры ўдзельнічалі 11 зборных. Пераможца турніру, зборная Новай Зеландыі, удзельнічала ў міжкантынентальных стыкавых матчах са зборнай Мексікі, якая заняла чацвёртае месца ў КАНКАКАФ. Новая Зеландыя саступіла Мексіцы і не кваліфікавалася на чэмпіянат свету.

Міжкантынентальныя стыкавыя матчы Па 2 стыкавых матчы праходзілі паміж чацвёртай зборнай КАНКАКАФ (Мексіка) і пераможцам зоны КФА (Новая Зеландыя), а таксама паміж пятай зборнай КАНМЕБОЛ (Уругвай) і пятай зборнай АФК (Іарданія).

Першыя матчы

Другія матчы

У фінальны турнір выйшлі пераможцы — Мексіка і Уругвай.

Спасылкі ЧМ 2014 на fifa.com

Катэгорыя:Чэмпіянат свету па футболе 2014