Украінскае незалежнае інфармацыйнае агенцтва навін () — інфармацыйнае агенцтва Украіны, заснаванае ў сакавіку 1993 года. Штодня распаўсюджвае праз сеціва па 300 фотаздымкаў і 200 тэкставых паведамленняў на ўкраінскай, англійскай і рускай мовах. Агульны абсяг штодзённых навін складае звыш 60 старонак, раздзеленых на 6 выпускаў. Двойчы на дзень а 16-й і 19-й гадзінах выпускае анонсы падзей. Архіў змяшчае звыш 50 тысяч здымкаў. Уласны карэспандэнт у Беларусі — Павел Шаройка.
Агенцтва абвінавачвалі ў распаўсюджванні фальшывай інфармацыі і цэнзурыУНИАН сих пор не объяснил, откуда взял новость о Власенко и медведях ..
Гісторыя 29 жніўня 1991 года Прэзідыум Вярхоўнай Рады Украіны пастанавіў утварыць на аснове аддзялення саюзнага агенцтва «Навіны» Украінскае незалежнае інфармацыйнае агенцтва навін. 15 сакавіка 1993 года першы кіраўнік агенцтва — народны дэпутат Украіны ад партыі Народны Рух Украіны дамогся яго дзяржаўнага ўліку як юрыдычнай асобы. У красавіку 1993 года выйшаў першы выпуск навін. У 1995 годзе агенцтва займела аддзел агляду СМІ. 19 красавіка 1999 — фотаслужбу. У 2000 годзе пачало падаваць навіны праз сеціва. У 2006 годзе ўвайшло ў таварыства з абмежаванай адказнасцю «Галоўрэд-Медыя», што належала дэпутату Вярхоўнай Рады ад партыі «Наша Украіна» . З лютага 2008 года ладзіць штодзённыя сеціўныя відэа-нарады. У пачатку 2010 года ўкраінскі прадпрымальнік яўрэйскага паходжання Ігар Каламойскі набыў «Галоўрэд-Медыя» разам з УНІАН.
Спасылкі Агляд СМІ Перадаплата Фотаслужба
Катэгорыя:Інфармацыйныя агенцтвы Украіны Катэгорыя:Сродкі масавай інфармацыі Украіны Катэгорыя:З’явіліся ў 1993 годзе