Трылабітападобныя () — падтып членістаногіх (Arthropoda), які жыў у морах і акіянах у палеазойскую эру і вымер да канца пермскага перыяду.

Трылабітаморфамі, апроч трылабітаў, часта называюць незвычайных членістаногіх, якія жылі ў кембрыйскім перыядзе і паводле адных прыкмет нагадваюць трылабітаў, а паводле іншых — ракападобных і хеліцэравых.

Апісанне Найбольш тыповымі прадстаўнікамі падтыпу былі трылабіты (Trilobita), якія захавалі шматлікія архаічныя рысы, уласцівыя кольчатым чарвякам. Прымітыўнасць трылабітаў выражаецца ў гаманомнасці сегментацыі, у адсутнасці дыферэнцыяцыі канечнасцей, архаічным метамарфозе.

Трылабіты былі шырока распаўсюджаны ў фаўне ранняга палеазою (іх вядома больш за 10 000 відаў). Іншыя класы трылабітападобных вымерлі галоўным чынам яшчэ ў кембрыі, трылабіты ж канчаткова зніклі толькі пермскім перыядзе. Рэшткі трылабітаў маюць важнае значэнне для стратыграфіі.

Па сваіх філагенетычных сувязях трылабітападобныя блізкія да хеліцэравых.

Класіфікацыя трылабітападобных неадназначная: вылучаюць аба дваSubphylum Trilobitomorpha на сайце http://biostamps.narod.ru/., аба тры Асновы палеанталогіі. 8. Членістаногія трылабітападобныя і ракападобныя на сайце http://www.insecta.bio.pu.ru/. класы. Часам трылабітаў лічаць адзіным класам падтыпу трылабітыАгульная характарыстыка членістаногіх на сайце http://www.ebio.ru..

Гл. таксама Кембрыйскі выбух.

Літаратура Основы палеонтологии. Членистоногие. Трилобитообразные и ракообразные, М., 1960. Жизнь животных, под ред. Л. А. Зенкевича, т. 3, М., 1969.

Спасылкі

Катэгорыя:Фаўна палеазою Катэгорыя:Вымерлыя членістаногія