Сэрвач  — рака ў Беларусі, левы прыток Нёмана на тэрыторыі Баранавіцкага (пачынаецца каля вёскі Сялявічы), Карэліцкага і Навагрудскага раёнаў.

Асноўныя прытокі — Петухоўка, Карчоўка, Нёўда, Рута (злева).

Апісанне Даўжыня ракі 63 км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,8 м³/с. Плошча вадазбору 770 км².

Даліна ў вярхоўі шырынёй 0,3—0,5 км, у сярэднім цячэнні 1—1,5 км. Пойма двухбаковая, забалочаная або лугавая, пераразаюць меліярацыйнымі каналамі, у вярхоўі шырынёй 50—100 м, у сярэднім цячэнні 400—600 м, у вусці 2—1 км. Рэчышча звілістае, у ніжнім цячэнні каналізаванае; у вярхоўі рака зарэгулявана вадасховішчам Кутаўшчына. Берагі супясчаныя, радзей тарфяністыя, часцей крутыя.

Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку дэкады сакавіка, сярэдняе перавышэнне ўзроўню вады каля вёскі Беразавец дасягае 2 м.

На беразе ракі археалагічныя помнікі — каля вёскі Панямонь паселішчы першабытных людзей 4—2-га тысячагоддзяў да н.э., у гарадскім пасёлку Гарадзішча і каля вёскі Сёгда гарадзішча IX—XIII ст. Каля вёскі Карчоўка помнік садова-паркавага мастацтва — Туганавіцкі парк (XVIII ст.), каля парку валун — Камень філарэтаў.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Карэліцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Навагрудскага раёна Катэгорыя:Прытокі Нёмана