Сярге́й Усе́валадавіч Кра́ўчанка (, Мінск — , Мінск) — беларускі . Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2001). Акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Біяграфія Нарадзіўся 13 мая 1949 года ў Мінску. У 1971 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Акцёр драмы і кіно» (курс У. А. Маланкіна). Працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы з 1971 па 2014 год.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1973 года.

Памёр 30 чэрвеня 2014 года ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках.

Творчасць Сярод найлепшых роляў Краўчанкі: Федзя («Стары Новы Год» М. Рошчына), Пецька («Характары» В. Шукшына), Данілка («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), Драгун («Парог» А. Дударава), Арнольд («Шрамы» Я. Шабана), Люнгстран («Жанчына з мора» Г. Ібсена), Машу («Месье Амількар, альбо Чалавек, які плаціць» І.Жаміяка), Бачана («Закон вечнасці» Н. Думбадзэ), Гайдук («Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча), Захар («Апошні шанц» В. Быкава), Мядзведзенка («» А. Чэхава), Карыцын («Жыццё Карыцына» А. Паповай), Парадаксаліст («З нагоды мокрага снегу» Ф. Дастаеўскага), Нешчасліўцаў («» А. Астроўскага), Дамаш («Князь Вітаўт» А. Дударава), Тэзей («Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета» У. Шэкспіра), Растанёў («Вечны Фама» У. Бутрамеева паводле Ф. Дастаеўскага), Монс / Нільс Юленшэрн («» А. Стрындберга), Дункан («Макбет» У. Шэкспіра), Панталоне дэі Бізаньёзі («Слуга двух гаспадароў» К. Гальдоні), Бацька («Прыгоды Заранкі і Янкі» В. Бяловай).

Спасылкі