Мацьё Вальбуэна (; нар. , Бруж, Францыя) — французскі футбаліст, паўабаронца кіпрскага клуба «Апалон» з Лімасола. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2010—2015). З’яўляецца атакуючым паўабаронцам і нападнікам, а таксама вядомы сваёй хуткасцю, тэхнічнымі здольнасцямі і чэпкім стылем гульні«A Night of Cold and Coldly Calculated Play». New York Times.. З-за свайго маленькага росту Вальбуэна мае мянушку «маленькі веласіпед» ()«Foot — OM : Valbuena, l’increvable „Petit Vélo“» . France Soir..

Клубная кар’ера

Раннія гады Вальбуэна пачаў сваю кар’еру ў прафесійным клубе «Бардо». Пасля двух сезонаў у «Бардо» ён далучыўся да аматарскага клуба «Лангон-Кастэ» ў пяты дывізіён французскага футбола. У 2004 годзе далучыўся да клуба «Лібурн», які выступаў у трэцім паводле ўзроўню дывізіёне французскага футбола.

У сезоне 2006 года клуб прабіўся ў Лігу 2, а Вальбуэна быў названы іграком года лігі, што зацікавіла некалькіх прафесійных клубаў Лігі 2 і Лігі 1.

«Алімпік» Марсель 9 чэрвеня 2006 года Вальбуэна падпісаў свой першы прафесійны кантракт пасля ўзгаднення з пераходам у клуб «Алімпік» з Марселя. Ён падпісаў трохгадовы кантракт з клубам і атрымаў кашулю з нумарам 28«Marseille : Valbuena signe trois ans» . Football365.. Вальбуэна дэбютаваў за клуб 15 ліпеня 2006 года ў матчы трэцяга раўнда Кубка Інтэртота супраць украінскага клуба «Дняпро»«Mathieu Valbuena». Football365.. Вальбуэна дэбютаваў за клуб у розыгрышу французскай лігі 19 лістапада 2006 года ў матчы супраць «Валансьена», выйшаўшы на змену«Marseille v. Valenciennes Match Report». Ligue de Football Professionnel.. 19 мая 2007 года Вальбуэна забіў свой першы прафесійны гол у матчы супраць клуба «Сент-Эцьен», а яго каманда перамагла ў той сустрэчы з лікам 2:1.

«Дынама» Масква і «Алімпік» Ліён 2 жніўня 2014 года падпісаў кантракт з маскоўскім «Дынама». Замацаваўся ў аснове маскоўскага клуба і быў прызнаны аматарамі найлепшым футбалістам «Дынама» ў сезоне 2014/15. Улетку 2015 года, з-за выключэння «Дынама» з еўракубкаў і скарачэння бюджэту, цікавасць да Вальбуэна стаў праяўляць ліёнскі «Алімпік». 11 жніўня падпісаў трохгадовы кантракт з французскім клубам«Лион» объявил о переходе Матье Вальбуэна. football.by.

«Фенербахчэ» і «Алімпіякос» У чэрвені 2017 года перайшоў у турэцкі клуб «Фенербахчэ»Вальбуэна представлен в качестве игрока «Фенербахче». by.tribuna.com. У маі 2019 года абвясціў аб сыходзе з каманды па заканчэнні сезона і неўзабаве падпісаў кантракт з грэчаскім «Алімпіякосам»Вальбуэна перешел в «Олимпиакос». by.tribuna.com. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2022/23.

У ліпені 2023 года папоўніў склад кіпрскага «Апалона».

Міжнародная кар’ера Вальбуэна не выклікаўся дзіцяча-юнацкія зборныя Францыі. Тым не менш, пасля яго ўражлівых выступаў у «Марселі», ён быў выкліканы да нацыянальнай каманды трэнерам Раймонам Даменекам на матчы супраць зборных Англіі і Малі ў сакавіку 2008 года«France call up four new caps» . Fédération Internationale de Football Association., але з-за траўмы Мацьё быў вымушаны прапусціць гульні.

Наступны выклік Вальбуэна атрымаў праз два гады ў маі 2010 года, калі ён быў уключаны ў папярэдні спіс з 30 чалавек, якія павінны былі гуляць на чэмпіянаце свету па футболе ў ПАР«Liste des 30: Mathieu Valbuena en a pleuré» . Chronofoot..

Дасягненні Алімпік Марсель: Чэмпіён Францыі: 2010 Уладальнік Кубка лігі Францыі (3): 2010, 2011, 2012 Уладальнік Суперкубка Францыі (2): 2010, 2011

Алімпіякос: Чэмпіён Грэцыі (3): 2020, 2021, 2022 Уладальнік Кубка Грэцыі: 2020

Асабістае жыццё Вальбуэна нарадзіўся ў паўднёва-заходняй камуне Бруж у дэпартаменце Жыронда, яго маці завуць Брыджыт, а бацьку — Карлас«Blanquefort, pays des Valbuena». La Provence.. Ён мае іспанскае паходжанне праз свайго бацьку, які родам з горада Вальядалід.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Францыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Францыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Лібурн Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Марсель Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Ліён Катэгорыя:Ігракі ФК Фенербахчэ Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпіякос Пірэй Катэгорыя:Ігракі ФК Апалон Лімасол