Махмуд Эсамбаеў ( — ) — чачэнскі артыст балета, эстрадны танцоўшчык, харэограф, акцёр. Народны артыст СССР (1974). Герой Сацыялістычнай Працы (1984).
Біяграфія Махмуд Эсамбаеў нарадзіўся 15 ліпеня 1924 года ў сяле Старыя Атагі (цяпер Грозненскі раён Чачэнскай рэспублікі). Выхадзец з тэйпа Ішхой. Махмуд Эсамбаеў танцаваў з ранняга дзяцінства. У 7 гадоў ён ужо танцаваў на вяселлях, куды яго браў з сабой бацька.
У 1939—1941 гадах вучыўся ў Грозненскім харэаграфічным вучылішчы. У 15 гадоў пачаў танчыць у Чачэна-Інгушскім дзяржаўным ансамблі песні і танца, у 19 гадоў — у Пяцігорскім тэатры музычнай камедыі. Танцаваў у франтавой канцэртнай брыгадзе на перадавой, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, у ваенных шпіталях.
У 1944—1956 гадах Махмуд быў салістам Кіргізскага тэатра оперы і балета ў горадзе Фрунзэ (сям’я была высланая ў Сярэднюю Азію, як і іншыя чачэнцы), дзе ён выконваў галоўныя партыі ў балетах «Лебядзінае возера», «Бахчысарайскі фантан» інш.
У 1950-я гады Махмуд Эсамбаеў пакінуў акадэмічную сцэну і звярнуўся да народнага танцу. З 1957 года — саліст філармоніі Чачэна-Інгушскай АССР. У 1959 годзе Эсамбаев выступіў са сваёй праграмай у Маскве, затым у складзе трупы «Зоркі савецкага балета» наведаў з гастролямі Францыю, Паўднёвую Амерыку, дзе меў грандыёзны поспех.
Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Авацыя» Катэгорыя:Артысты балета СССР Катэгорыя:Артысты балета Расіі Катэгорыя:Балетмайстры СССР Катэгорыя:Балетмайстры Расіі Катэгорыя:Харэографы СССР Катэгорыя:Харэографы Расіі Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Акцёры Расіі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 8-га склікання