— японскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Нарадзіўся ў сям’і небагатага самурая. Генерал. Ваенны злачынец.
Біяграфія У 1888 годзе скончыў Імператарскі ўніверсітэт у Токіа. Накіраваны на працу ў Міністэрства юстыцыі Японіі. Праславіўся як барэц з карупцыяй. Затым займаў пасады, паслядоўна: Старшыні Вярхоўнага суда Токіа, пракурора пры Вярхоўным судзе Японіі. У 1910 годзе абраны рэктарам Імператарскага ўніверсітэта ў Токіа. У 1911 віцэ-міністр Міністэрствы юстыцыі.
У 1920 годзе стаў віцэ-прэзідэнтам Тайнага Савета. У 1921 годзе абраны Старшынёй Вярхоўнага суда Японіі. Старшыня нацыяналістычнага Грамадства дзяржаўных асноў.
У 1923 годзе ён быў прызначаны Міністрам юстыцыі Японіі і заставаўся ў гэтай пасадзе да 1924 года. У 1924 годзе прызначаецца старшынёй Палаты пэраў Японскага парламента. У 1936 годзе становіцца старшынёй Тайнага савета і застаецца на гэтай пасадзе да 1939 года.
У 1939 годзе быў абраны прэм’ер-міністрам Японіі, але ў гэтым жа годзе сыходзіць у адстаўку. Затым нядоўгі час займае пасаду Міністра замежных спраў. Пасля, з 1940 па 1941 год Міністр унутраных спраў. Затым з 1945 года зноў старшыня Тайнага савета.
Пасля Другой сусветнай вайны, у 1946 годзе арыштаваны, асуджаны на Такійскім працэсе на пажыццёвае зняволенне. У 1952 годзе быў амніставаны, але ў гэтым жа годзе сканаў.
Літаратура Bix, Herbert B. Hirohito and the Making of Modern Japan. Harper Perennial (2001). ISBN 0-06-093130-2 Brendon, Piers. The Dark Valley: A Panorama of the 1930s. Vintage; Reprint edition (2002). ISBN 0-375-70808-1 Frank, Richard B. Downfall: The End of the Imperial Japanese Empire. Penguin (Non-Classics); Reissue edition (2001). ISBN 0-14-100146-1 Sherman, Christine. War Crimes: International Military Tribunal. Turner Publishing Company. (2001). ISBN 1-56311-728-2 Wolferen, Karel van. The Enigma of Japanese Power: People and Politics in a Stateless Nation. Vintage; Reprint edition (1990). ISBN 0-679-72802-3
Катэгорыя:Кавалеры ордэна Свяшчэннага скарбу Катэгорыя:Міністры замежных спраў Японіі Катэгорыя:Міністры юстыцыі Японіі Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Японіі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Японіі Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Ваенныя злачынцы