thumb|200px|Будынак акадэміі ў Токіа. 1907 год. — галоўная вышэйшая навучальная ўстанова па падрыхтоўцы афіцэраў Імператарскай арміі Японіі. Пад рознымі назвамі існавала з 1868 па 1945 год.

У акадэмію прымалі галоўным чынам выпускнікоў , але таксама прымалі салдатаў, сяржантаў і выпускнікоў агульнаадукацыйных сярэдніх школ. Праграма навучання складалася з дзвюх частак. Першая частка доўжылася два гады, пасля чаго курсанты акадэміі павінны былі праслужыць у войску восем месяцаў. Другая частка навучання доўжылася 20 месяцаў. Выпускнікі акадэміі насілі знакі адрознення старшага сяржанта і атрымлівалі званне лейтэнанта толькі пасля чатырох месяцаў паспяховай службы.

Пачынаючы з 1937 года, першая палова навучання праходзіла ў Асацы ў прэфектуры Сайтама. Другая частка навучання курсантаў армейскага патоку праходзіла ў Дзаме ў прэфектуры Канагава, а курсантаў ваенна-паветранага патоку ў Токіа.

Пасля капітуляцыі Японіі ў 1945 годзе, Ваенная акадэмія была распушчана разам з астатняй Імператарскай арміяй. На тэрыторыі кампуса акадэміі ў Дзаме цяпер размешчана амерыканская ваенная база.

Гл. таксама Вышэйшая ваенная акадэмія Імператарскай арміі Японіі

Спасылкі Handbook on Japanese Military Forces (15 September 1944) Organization of the Imperial Japanese Army and Navy

Катэгорыя:Ваенныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Японскай імперыі