Насара () — рака на паўвостраве Нікоя ў Коста-Рыцы. Бярэ пачатак ля падножжа гары Венадас у масіве Філа Маравіла на вышыні 700 м. Цячэ на паўночны захад, ля Гаянчы змяняе напрамак цячэння на паўднёва-заходні. Упадае ў Ціхі акіян. Даўжыня — 54 км.

Рака з'яўляецца важным аб'ектам турызму ў правінцыі. Тут водзіцца каля 270 відаў птушак. Па рацэ прапаноўваюцца шматлікія туры на байдарках, катамаранах і катарах. Прытокі ўтвараюць шматлікія вадаспады. У вусці знаходзіцца запаведнік Астыяналь — буйнейшае ў Коста-Рыцы месца адкладання яек чарапахамі.

На рацэ стаяць гарады Гаянча і Насара. Асноўны прыток — рака Курыман.

Спасылкі Карта Коста-Рыкі

Катэгорыя:Рэкі Коста-Рыкі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Ціхі акіян